Мабільны аператар намаляваў партрэты абанентаў і шукае іх двайнікоў

Беларускія мастакі намалявалі партрэты абанентаў мабільнай сувязі. Іх аснова — даныя life:)

Мастакі, што бралі ўдзел у праекце

Мастакі, што бралі ўдзел у праекце

Як выглядае самы маўклівы або самы гаваркі абанент мабільнай сувязі? А самы «прасунуты»? Вы калі-небудзь уяўлялі гэтыя вобразы ў рэальнасці? life:) вывучыў мабільныя звычкі сваіх абанентаў і з дапамогай беларускіх мастакоў і ілюстратараў намаляваў шэсць партрэтаў. Вось што атрымалася.

У аснову карцін ляглі статыстычныя даныя life:): любімыя дадаткі, працягласць размоў, колькасць SMS, мадэлі смартфонаў, аб’ём трафіка і іншыя паказчыкі. На аснове шасці апісанняў мастакі і ілюстратары стварылі партрэты абанентаў. У праекце прынялі ўдзел Леанід Несцярук, Павел Амялюсік, Сяргей Савіч, Аляксандра Страшко, Вадзік Цішчанка і Усевалад Швайба. Кожны майстар працаваў у сваёй аўтарскай тэхніцы.

Галоўны паглынальнік трафіку


hlavnyj_pohlotitel_trafika.jpg

 Мужчына-фатограф, 53-57 гадоў. Жыве ў буйным раённым цэнтры. Захоплены сваёй справай, таму актыўна грузіць фота на стокі, у сацсеткі і тэматычныя паблікі. Інтэрнэт на мабільным працуе практычна нон-стоп. У месяц расходуе ад 1 да 1,53 тэрабайта трафіка. Калі перавесці гэта ў фільмы і малюнкі, то 1 ТБ хопіць на тое, каб выкласці ў сеціва 250 000 фотаздымкаў, прагледзець больш за 500 гадзін HD-відэа і спампаваць 6,5 млн файлаў-дакументаў Word, PDF і прэзентацый.

Мастак Вадзік Цішчанка: «Гэта ілюстрацыя ў стылі наіўнага мастацтва, ар брут з элементамі жартоўнага кубізму. Герой прыкладае намаганні, каб жыць прыгожа. Сярод панэляў, шэрасці ён як быццам асвятляе навакольную прастору. Неяк я патэлефанаваў маме і спытаў, якія камічныя элементы стылю адзення могуць быць у мужчын яе ўзросту. Мы абмеркавалі расцягнутыя шорты, я падумаў, што яны могуць насіць шлёпанцы на шкарпэткі. Часткова гэта і знайшло адлюстраванне ў ілюстрацыі. Кашуля ў фатографа – пад амерыканскую, магчыма, яна яшчэ з 80-х гадоў, “мантанаўская”».

Самы маўклівы абанент

Нуль званкоў ва ўсе сеткі – гэта пра яе. Жанчына-інтраверт, якая аберагае сваю асабістую прастору і выключае любыя жывыя зносіны па мабільным тэлефоне. Бытавыя і працоўныя пытанні імкнецца вырашаць анлайн. Заказваючы піцу ці сушы, заўсёды ў дадатку адзначае пункт «не ператэлефаноўваць» і з задавальненнем карыстаецца магчымасцямі бескантактнай дастаўкі, каб лішні раз не перасякацца з кур’ерам.

samyj_molczalivyj_abonent.jpg

Мастачка Аляксандра Страшко: «На карціне дзяўчына, якая вядзе пустэльніцкі лад жыцця, мала кантактуе не толькі анлайн, але і афлайн. Яна ўсміхаецца, але ніхто не можа сказаць дакладна, што хавае гэта загадкавая ўсмешка. Ружовыя вочы як бы намякаюць нам, што дзяўчына ўсю ноч маніторыць YouTube і Instagram. Галубы сімвалізуюць галубіную пошту і адчужанасць маёй гераіні. Гэта сябры, з якімі яна лепш за ўсё знаходзіць агульную мову. Малюючы карціну, я натхнялася фавізмам».

Самы гаваркі абанент

samyj_razhovorczivyj_abonent.jpg

Рэальнае жыццё для яго лепш, чым віртуальнае. Малады мужчына, жыве ў Мінску. Аддае перавагу не анлайн-зносінам, а жывым сустрэчам, не падзяляе захаплення ад сучасных тэхналогій. Паміж «напісаць у месенджар» і «патэлефанаваць» выбера другое. У сярэднім у месяц нагаворвае па мабільным больш за 280 гадзін! Гэта амаль 12 сутак бесперапыннага дыялогу з блізкімі, калегамі і сябрамі. Любіць паглядзець добрае кіно і любімыя YouTube-каналы.

Мастак Сяргей Савіч: «Я не адношу стыль сваіх карцін да нейкага вызначанага, проста малюю так, як бачу ці як умею. На гэтай карціне – малады мужчына, які пастаянна размаўляе па тэлефоне. Верагодна, ён знаходзіцца на лецішчы і дзеліцца з сябрамі думкамі пра тое, як класна летам на прыродзе, дзе вакол лес і ўсё прыгожае, «а вось вы ў гарадах сядзіце ў гэтай духаце».

Самы прасунуты карыстальнік (жаночы вобраз)

samyj_prodvinutyj_polzovatel__zen_.jpg



Жанчына 35-37 гадоў, з абласнога цэнтра. Упэўнена, што жыць трэба актыўна і цікава, не зацыклівацца толькі на кар’еры, сям’і ці доме. Рэгулярна кантактуе ў месенджарах, там жа вырашае працоўныя пытанні з калегамі. У сярэднім выкарыстоўвае 6 ГБ трафіка ў месяц. Кожную раніцу пачынае з Instagram. Любіць інтэрнэт-шопінг.

Мастак Леанід Несцярук: «Я зачапіўся за фразу «кожную раніцу пачынае з Instagram». Адсюль і «плітка» з характэрнымі скажэннямі, якія атрымліваюцца, калі разбіць адзін малюнак на некалькі пастоў. Я вельмі люблю фатаграфіі, у якіх акцэнт зроблены на геаметрыю самой карцінкі, а не на сюжэт ці сэнс. Таму выраз твару персанажа – нейтральны, а геаметрыю стварае прамавугольнік цёплага святла, які выхоплівае частку твару і фону».

Самы прасунуты карыстальнік (мужчынскі вобраз)

Мужчына, каля 40 гадоў. Жыве ў Мінску. Упэўнены, што трэба ісці ў нагу з часам і атрымліваць асалоду ад пераваг свету тэхналогій. Бярэ ад анлайну ўсё: аплата рахункаў, пакупкі, заказ ежы, бескантактная аплата на касе смартфонам, кантроль за балансам мабільнага тэлефона. Атрымлівае інфармацыю праз сэрвісы Google, карыстаецца імі на працы. У месяц расходуе каля 6 ГБ трафіка. Не сядзіць на месцы, любіць падарожнічаць па Беларусі.

samyj_prodvinutyj_polzovatel__muz_.jpg


Мастак Павел Амялюсік: «Мы бачым упэўненага ў сабе мужчыну, у якога ўсё склалася і ўсё добра. Ён ведае, куды ідзе і што робіць. Але пры гэтым чалавек вельмі творчы і сам па сабе цікавая асоба. Свабодны, многа падарожнічае. Любіць добра паесці і стыльна апрануцца. У яго ёсць сям’я, дзеці і любімае хобі. Спачатку мне здалося, што вобраз вельмі падобны на мяне. Але ў выніку атрымалася многа адрозненняў, асабліва візуальных. У прынцыпе, аўтапартрэт, толькі ў іншым вымярэнні.

Сам вобраз я зрабіў у выглядзе накіда. Як быццам я еду ў метро, іду па вуліцы ці сяджу ў кафэ і бачу гэтага чалавека. З яго гісторыяй. Горад, у якім ён жыве, усё жыццё, якое пралятае вакол яго. Можна сказаць, што гэта накід мінака».

Самы адданы абанент

Ён прымае рашэнні сур’ёзна і надоўга. Падключыўся да life:) у снежні 2005 года і працягвае быць верным абанентам больш за 15 гадоў! У тэлефонных размовах па-мужчынску немнагаслоўны, гаворыць коратка і па справе. Уваходных званкоў у месяц – ад 15 да 148 хвілін. Не завісае ў месенджарах і сацсетках нон-стоп. Самы актыўны час, калі ён карыстаецца інтэрнэтам, як правіла, з 16:30 да 20:00. Вечары пакідае на зносіны з блізкімі, хатнія клопаты, чытанне кніг перад сном і іншыя асабістыя пытанні.

samyj_predannyj_abonent.jpg

Мастак Усевалад Швайба: «Само апісанне абанента стварае адчуванне сур’ёзнага, выразнага, роўнага чалавека. Таму я вырашыў зрабіць з’яўленне чалавека з цемры. Чалавека, характар якога бачны не адразу. Большасць яго таемных вуглоў утоена. Ён досыць упэўнены ў сабе, ведае мэту, да якой ідзе, але мы не можам яго адразу «раскусіць». Таму палова твару засталася дзесьці ў глыбіні прасторы, другая палова выяўлена асвятленнем справа. Герой паказаны ўпаянымі ў твар каліграфічнымі лініямі – гэта сімвал хаосу нашага свету, але ў той жа час у гэтым хаосе ёсць гармонія, яна ўплятаецца ў сур’ёзны твар. Але ўсё роўна гэты твар застаецца выразным, сур’ёзным, тварам чалавека, які ведае сабе цану.

Ідэя гэтага партрэта прыйшла да мяне ноччу. Я прыняў душ і выйшаў з ваннага пакоя ў цёмную прастору. Там я паглядзеў у люстэрка. Асвятленне ўпала роўна справа на мой твар. Мне гэта спадабалася, і так з’явілася ідэя ўвасобіць гэта асвятленне ў вобразе абанента».

life:) шукае двайнікоў

Мабільны аператар шукае шэсць рэальных беларусаў, якія падобны на намаляваныя партрэты. Кожнаму з іх life:) падорыць пакет безлімітнай сувязі на год на тарыфе Усё ўключана (безліміт званкоў у любыя сеткі, трафіка і SMS). Крытэрый выбару адзіны – знешняе падабенства з адным з партрэтаў. У конкурсе могуць прымаць удзел абаненты любога мабільнага аператара.

Як прыняць удзел?

1. У сацыяльнай сетцы Instagram знайдзіце акаўнт @life.abonent.

2. У профілі акаўнта вы ўбачыце шэсць пастоў з фотаздымкамі партрэтаў мастакоў і тэкставым апісаннем кожнага абанента. Пад канкрэтным партрэтам дастаткова напісаць каментарый «Я падобны (-а)» / паставіць «+» і мець адкрыты профіль з наяўнай там сваёй фатаграфіяй (для параўнання падабенства).

Вынікі конкурсу life:) падвядзе 11 кастрычніка з размяшчэннем рэзультатаў у Instagram-акаўнце @life.abonent.

Праект «Партрэт абанента» рэалізуецца пры падтрымцы Беларускага саюза мастакоў.