На службе ў д’ябла
Цікава жыць у краінах пераходнага перыяду, асабліва ў краінах шматнацыянальных, як Беларусь. Агульнавядомае габрэйскае шабатнае «Чакаем падзення першай зоркі» пачынае ўспрымацца па-за межамі вузкага нацыянальнага кола неяк па-свойму. Астранамічныя навукі, у сваю чаргу, уносяць у грамадзянскую свядомасць сваістае адценне. Нехта кажа пра вялікага палітыка: «Ён — наша сонца». А абазнаны школьнік ведае: сонца па астранамічным вызначэнні — жоўты карлік.
Цікава жыць у краінах пераходнага перыяду, асабліва ў краінах шматнацыянальных, як Беларусь. Агульнавядомае габрэйскае шабатнае «Чакаем падзення першай зоркі» пачынае
ўспрымацца па-за межамі вузкага нацыянальнага кола неяк па-свойму. Астранамічныя навукі, у сваю чаргу, уносяць у грамадзянскую свядомасць сваістае адценне. Нехта кажа пра вялікага палітыка:
«Ён — наша сонца». А абазнаны школьнік ведае: сонца па астранамічным вызначэнні — жоўты карлік.
У палітычных карлікаў, якія ўяўляюць сябе вялікімі зоркамі, у складаныя перыяды жыцця ёсць падпорка: спецыяльныя паліцэйскія фармаванні. Гэта звычайна спецыяльна натрэніраваныя і замбаваныя асобы,
якія не надта задумваюцца, што ў зорак перыяд існавання абмежаваны.
У Іраку, дзе рэжым Садама Хусэйна падаваўся ці не вечным, рубіконам зрабіўся 2003 год, калі міжнародная супольнасць разам з патрыятычнымі нацыянальнымі сіламі паклала канец уладзе адной з самых
пачварных палітычных постацяў ХХ стагоддзя. За часы панавання Хусейна бясследна зніклі ў безыменных магілах каля 1,5 мільёна чалавек. Армія Ірака складала на 2003 год 350 тысяч чалавек, у тым ліку 15
тысяч сіл бяспекі і 20 тысяч асабістай аховы дыктатара. Значная частка гэтых «легальных крымінальнікаў», аднак, была знішчана або асуджана, або збегла за мяжу, папоўніўшы
тэрарыстычныя і бандыцкія групоўкі ў арабскім свеце, Еўропе і ЗША. Але ад неспакою і тэрору — спадчыны рэжыму Хусэйна — беглі і мірныя людзі. Камітэт па бежанцах ААН на 2008 год
ацэньваў колькасць людзей, што пакінулі Ірак, у 2 мільёна, а тых, якія з’ехалі са сталага месца жыхарства ў межах краіны, — у 2,7 мільёна.
Калі 14 студзеня 2011 года пасля амаль 24-гадовага панавання Туніс пакінуў прэзідэнт Зін эль-Абідзін Бен Алі, чые метады знаходжання пры ўладзе беларусам знаёмыя да болю, на вуліцах пачаліся сутычкі
насельніцтва і лаяльных дэмакратычным зменам службаў бяспекі з былой прэзідэнцкай аховай і спецлужбістамі. Дыктатар не пакінуў краіну проста так. Ён даў загад сваім манкуртам тэрарызаваць народ, а з
сабой у Саудаўскую Аравію, апошні прытулак злачынцы, прыхапіў 1,5 тоны золата. Лёс яго ланцуговых сабакаў незайздросны: каго не заб’юць на вуліцах або не пасадзяць, чакаюць тыя ж самыя
панурыя бандыцкія закуткі па ўсім свеце.
У Беларусі пасля 19 снежня 2010 года высветлілася, што дзейснаму кіраўніку дзяржавы, які больш не абапіраецца ні на закон, ні на падтрымку народа, не хапае сіл бяспекі. Днямі быў абвешчаны набор у
дататковае Падраздзяленне міліцыі спецыяльнага прызначэння ў Мінскай вобласці. Як заявіў начальнік аддзела камплектавання ўпраўлення ідэалагічнай працы і кадравага забеспячэння УУС Міншчыны
падпалкоўнік Аляксандр Брысюк, кожны кандыдат у прэзідэнцкія легіянеры атрымае багата льгот. Гэта і дзяржстрахоўка, і бясплатнае абмундзіраванне, і пенсія па дасягненні 45 гадоў. Да таго ж працяглыя
адпачынкі, кампенсацыі выдаткаў па найму жытла (мінчукі не надта ідуць працаваць у спецаддзелы), і льготныя крэдыты. Нават магчымасць атрымліваць вышэйшую адукацыю ў Беларусі ці Расіі, калі хто з іх
захоча.
Што ж чакае гэтых хлопчыкаў, а таксама тых, хто ўжо на службе, пасля фіналу, які будзе нагадваць ці кіргізскі, ці туніскі, ці які яшчэ варыянт — будзем толькі спадзявацца, што больш мірны за
іракскі?