«Нам чужа, нам противна безглузда жорстокість». Да 91-годдзя з дня народзінаў Віктара Блізнеца

 91 год таму на свет нарадзіўся хіба самы невядомы і недаацэнены з прызнаных класікаў дзіцячай украінскай літаратуры. Перажыўшы Галадамор, жорсткую цэнзуру і рэпрэсіі за сваю ўкраінскасць, Віктар Сямёнавіч Блізнец быў падштурхнуты да здзяйснення самагубства савецкімі ўладамі.

Віктар Блізнец з сынам Юркам у кіеўскім Гідрапарку. Паводка вясной 1970 года

Віктар Блізнец з сынам Юркам у кіеўскім Гідрапарку. Паводка вясной 1970 года

Віктар паходзіў з інтэлігентнай вясковай сям’і, што пражывала ў невялічкім сяле Уладзіміраўка непадалёк ад Крапіўніцкага. З дзяцінствам хлопчыку зусім не пашчасціла: будучы немаўляткам, ён цудам не памёр ад голаду ў адзін з найбольш трагічных і балючых гадоў мінулага стагоддзя. Менавіта ў 1933 годзе, калі нарадзіўся Блізнец, у акупаванай Украіне поўным ходам ішло вынішчэнне ўкраінскай нацыі, інспіраванае кіраўніцтвам Савецкага Саюзу, вядомае як Галадамор. 

У жорсткіх умовах літаральнага выжывання бацькі хлопчыка згубілі пасведчанне аб нараджэнні. Прыкладную дату маці Віктара вызначала па ўспамінах: «У галадоўку перад Вялікднем», таму ў новыя дакументы было запісана 10 красавіка.

Нягледзечы на тое, што сям’я складалася з шасці дзяцей, да Віцькі бацькі заўсёды ставіліся з ласкай і турботай. Ужо дарослы пісьменнік распавядаў, як моцна ён любіў тату.

«Ён быў першай кнігай, першай школай, ён адкрыў зямлю сваіх бацькоў. Гэта было як прычасце да святыні, да таямніцы нашага зямнога бога», — казаў ён.

Галава сям'і быў дужа адукаваным ды інтэлігентным спадаром: ён забаўляў дзетак апавяданнямі, казкамі, прымаўкамі, і гэта ў яго вельмі добра атрымлівалася.

Дарослы Віктар Блізнец з маці і татам

Дарослы Віктар Блізнец з маці і татам

Маленькі Віцька ўпарта цягнуўся да ведаў, хаця Другая сусветная вайна ўнесла значныя карэктывы ў імкненні хлопца. Пісьменнік успамінаў, як яго маці, вясковая настаўніца, фарбавала газету бульбяным крухмалам і аднаўляла на ёй старонкі чытанкі па памяці, бо ніводнага падручніка на ўсю вёску не захавалася. Пасля засваення новай тэмы яна зноў перафарбоўвала рэшткі выдання, каб дзеці маглі пісаць на ёй літары і склады. 

Пасля заканчэння баявых дзеянняў Віктар працягнуў навучанне ў іншых школах і, дзякуючы сваёй стараннасці, паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі на факультэт журналістыкі. Яго аднакурснікамі былі Васіль Сіманенка, Тамара Каламіец ды іншыя адораныя будучыя пісьменнікі. Пазней ён працягнуў жыць у сталіцы, але вельмі натхняўся роднымі мясцінамі і шчыра адгукаўся пра любоў да іх.

«... убачыў свет, далёкія туманныя далягляды, сівыя палыновыя роўнядзі. ...Неба і стэп — вось што напоўніла маю душу, усё маё жыццё».

 Віктар Блізнец з сынам у сяле

 Віктар Блізнец з сынам у сяле

Хаця малады аўтар шмат публікаваўся ў часопісах і працаваў журналістам, свой першы твор Віктар прадставіў, калі яму споўнілася 30 гадоў.

Гэта «Ойойкове гніздо» — кароткі дзіцячы аповед пра невычэрпны запас прыроднага гумару, такой характэрнай рысы ўкраінскага народа. З самага пачатку пісьменніцкай кар’еры Віктар Сямёнавіч вызначыў сваю найважнейшую ролю — тварыць для дзяцей і моладзі. Ён умеў знайсці карэнне праблемы, звярнуцца да самага ранняга значэння слоў і метафар, адкрыць новае ў даўно знаёмым.

«...Няма большай асалоды для душы пісьменніка, чым напісаць кнігу для юных. Гэта нібыта свежы подых ветру ранкам, недзе на лузе дзяцінства, калі сонца толькі ўзыходзіць...», — казаў творца. 

Найбольш папулярнай дарослай кнігай аўтара з’яўляецца аповесць «Древляни» («Лесарубы»), у якой адлюстраваныя падзеі грамадзянскай вайны ва Украіне. Гэта адна з нешматлікіх работ Блізнеца, выкананых не для дзіцячага ўспрымання. Пісьменнік паказвае суровы, поўны цяжкіх выпрабаванняў лёс лесарубаў-палешукоў, іх звычаі, побыт украінскага і беларускага Палесся. Твор прасякнуты думкай аб высокім прызванні чалавека, яго адказнасці перад будучыняй. 

«Вы кінулі Расію ў бездань вар'яцтва, дзікага разгулу анархіі і бязладзіцы. Вы першымі пачалі — а нас супраць сваёй волі ўцягнулі ў жорсткую вайну. /.../ Але, абараняючы свой гонар і годнасць, мы не апусціліся да ўзроўню цёмнай сілы, якая пранесла над намі варварскі нож. Нам чужая, нам агідная бессэнсоўная жорсткасць, нас адштурхвае сама думка, як праліваецца нявінная кроў», — пісаў Віктар Блізнец у сваім паспяховым апавяданні. Цяпер гэтыя радкі адгукаюцца асабліва моцна. 

1968 год, калі былі апублікаваныя «Древляни» — час разгортвання жорсткай барацьбы з інтэлігенцыяй, з усімі праявамі нацыянальнай свядомасці народа. Нават сама назва твора сведчыць аб спробе аўтара супрацьстаяць гэтай палітыцы. «Рубіць лес», «рубіць жывое» — вось што насамрэч значыцца на вокладцы кнігі. Героямі твора, у якім прысутнічае шмат аўтабіяграфічных рыс, з’яўляюцца продкі апавядальніка.

 Віктар Блізнец, кніга «Древляни»

 Віктар Блізнец, кніга «Древляни»

А вось любімы твор украінскіх дзетак, які заявіў пра Віктара Сямёнавіча, як пра аднаго з найяскравейшых дзіцячых пісьменнікаў Украіны, — гэта «Звук павутинки». Ён прысвечаны конікам, хрушчам, ціхаму дажджу, каламутнай рэчцы і лепшым успамінам дзяцінства ў родным краі.

У 2003 годзе Міжнародным фондам імя Яраслава Мудрага была заснавана літаратурная прэмія «Звук павутинки». Яна носіць імя Віктара Блізнеца і яго лепшай выдадзенай кнігі.

Прэмія прысуджаецца сучасным украінскім аўтарам за найбольш прыкметныя дасягненні ў літаратуры ды па-мастацку паўнакроўныя кнігі, адрасаваныя юнаму чытачу. Пераможца лаўрэата прэміі «Звук павутинки» імя Віктара Блізнеца называецца штогод у дзень нараджэння Віктара — 10 красавіка.

Зборнік апавяданняў Віктара Блізнеца з творам «Звук павутинки»

Зборнік апавяданняў Віктара Блізнеца з творам «Звук павутинки»

Літаратуразнавец Уладзімір Панчанка, які быў знаёмы з Віктарам усё жыццё, распавядаў, што той быў надзвычай адкрытай, прамой і непасрэднай асобай.

«У тыя часы, асабліва ў разгар застою, такіх лічылі ізгоямі. Напрыклад, працу Івана Дзюбы «Інтэрнацыяналізм ці русіфікацыя?» многія чыталі, але ціха, а ў Віктара яна проста ляжала на стале. Ён быў выдатнай мішэнню для стукачоў», — расказваў Панчанка. 

У 70-х іх разам знялі з кватэрнай чаргі, Віктар быў занесены ў «чорны спіс» і нідзе не друкаваўся. Калі рэдакцыі нешта ўносілі ў нумар, то за гэтым пільна сачылі цэнзары — усё выдумлялі. Аднойчы яго выклікалі ў ЦК камсамола і папрасілі напісаць пакаяльны ліст, на што Віктар не пагадзіўся, пасля чаго ціск яшчэ больш узмацніўся.

Калегі, журналісты, пісьменнікі стараліся з ім не сустракацца, каб не атрымаць праблемы ад улад. Віктар Сямёнавіч быў практычна ізаляваным, што падштурхнула яго да здзяйснення самагубства. 2 красавіка 1981 года, за 10 год да аднаўлення незалежнасці Украіны, пісьменнік быў знойдзены павешаным непадалёк ад свайго дома у Кіеве.

Віктар Блізнец

Віктар Блізнец

«Я хочу померти. Тільки ненадовго. Хочу подивитися, що робиться там, під землею. Ну, зберуться люди, поплачуть, поголосять, засиплять могилу і підуть. А далі? А що тоді? Лежиш у домовині. Тихо. Чорно. І ось… відчиняються двері, залізні, скрипучі, і ти встаєш і спускаєшся вниз, начебто в погріб, а там, серед мороку густо людей, тих, що померли колись».

 «Звук павутинки», 1969