Нобелеўская прэмія за плагіят

За раман “Ціхі Дон” Міхаіл Шолахаў атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Аднак па-за творам — прыхаваны праект спецслужбаў. Разважае Керстын Гольм з “Frankfurter Allgemeine”.



nobelpreis_fuer_ein_plagiat_scholochows_der_stille_don.jpg

Тое, што культура можа выкарыстоўваць структуры сваіх папярэднікаў, як гэта рабіла хрысціянства з антычнай спадчынай ці мусульмане з хрысціянскімі храмамі, мае пад сабой працяглую традыцыю. Такім жа чынам і мастакі, якім не хапае натхнення, могуць карыстацца чужой творчасцю, негледзячы на тое, што ім можа пагражаць балючае выкрыццё. Тое, што нашчадкі схільныя да таго культурнага матэрыялу, сапраўдны сэнс якога застаецца ім невядомым, добра паказвае сітуацыя з егіпталогіяй. Аднак пазбаўляць культуру, якая рэальна існуе, яе дасягненняў, а затым прыпісваць іх пацёмкінскаму аўтарскаму фасаду, пры гэтым не будучы пайманымі і нават атрымаўшы за гэта Нобелеўскую прэмію, гэта ўдалося хіба што Савецкаму Саюзу: у персоне Міхаіла Шолахава (1905–1984) з ягоным раманам “Ціхі Дон”.

Чуткі пра тое, што эпас Шолахава пра эпоху грамадзянскай вайны ёсць плагіат, курсіравалі ўжо з моманта выхаду першага тома ў 1928. Аляксандр Салжаніцын прыйшоў пазней да высновы, што аўтарам рамана з’яўляецца Фёдар Крукаў (1870–1920), пісьменнік і педагог, які падчас грамадзянскай вайны змагаўся на баку белых, у той жа час як Шолахаў сцвярджаў, што ён працаваў над раманам да 1940. Салжаніцын, які атрымаў Нобелеўскую прэмію ў 1970, на пяць гадоў пазней за Шолахава, змадэляваў сваю фігуру казацкага пісьменніка Фёдара Кавыньёва ў рамане “Чырвонае калясо” менавіта з Крукава. Меркаванне, што гэты аўтар напісаў “Ціхі Дон”, будуецца на падабенстве стыля з апавяданнем “Зыб” 1909 года, мяркуе руска-ізраільскі літаратуразнаўца Зэеў Бар-Шэла, адзін з прызнаных знаўцаў тэмы. Надалей, бліжэй да часу сюжэта “Ціхага Дона”, тэксты Крукава былі страчаныя. Пры адсутнасці іншых крыніц, арыгінальнага рукапісу, Бар-Шэла спрабаваў знайсці адказ на пытанне аўтарства ў самім тэксце. На працягу дваццаці гадоў пошукаў ён рэканструяваў увесь савецкі дзяржаўны праект пад назвай “Шолахаў”.

Сумніўнага паходжання

"Ціхі Дон“ паказвае ў чатырох тамах бадзянні данскога казака Грыгорыя Мелехава, які кахае адну жанчыну, жэніцца на іншай, змагаецца ў Першай Сусветнай і рускай грамадзянскай вайне, то на баку белых, то на баку чырвоных. Дэтальна і шырока ў рамане паказваецца жыцце звычайных казакаў і салдат. Паэтычныя апісанні прыроды змяняюцца крывавымі відовішчамі калецтва і смерці. Багаты слоўнікавы запас, народныя выразы, літаратурныя прыёмы сведчаць пра адукацыю і вопыт. Аўтар відавочна паходзіў з рэгіёна Дона, перажыў сусветную і грамадзянскую войны як сталы чалавек і быў схільны да выразаў, якія выкарыстоўвалі Іван Тургенеў і Іван Бунін, рэзюміруе Бар-Шэла. З прычыны таго, што паўднёвая Расія не была багатая на пісьменнікаў, даследчык прагледзеў “Казацкую энцыклапедыю” і вынайшаў наступнае: Веніамін Краснушкін (1891–1920), які паходзіў з шляхетнай казацкай фаміліі, быў вядомы ў свой час як стваральнік фізіялагічных эсэ. Ён змагаўся на баку белых, пакуль не быў растраляны чырвонымі. У шасцітомнай творчасці Краснюшкіна знаходзіцца даследаванне пра Тургенева і ягонага “літаратурнага унука” Буніна, які таксама змагаўся падчас грамадзянскай вайны на баку белых, а затым атрымаў Нобелеўскую прэмію ў Парыжскай высылцы, у 1933.

Крыніца: “Frankfurter Allgemeine”