Новая экранізацыя беларускай класікі

Літаратурны музей імя Я.Коласа 9 лютага арганізаваў творчую сустрэчу са здымачнай групай новай кінакарціны “Талаш. Супрацоўнікі музея падрыхтавалі экспазіцыю рарытэтных выданняў аповесці “Дрыгва на ўкраінскай, нямецкай і японскай мовах, а таксама выставу фотаздымкаў з момантаў сустрэч Якуба Коласа з прататыпам аповесці і яго роднымі. На вечарыне выступілі аўтары карціны і выканаўцы галоўных роляў.
 

Літаратурны музей імя Я.Коласа 9 лютага арганізаваў творчую сустрэчу са здымачнай групай новай кінакарціны “Талаш. Супрацоўнікі музея падрыхтавалі экспазіцыю рарытэтных выданняў аповесці “Дрыгва на ўкраінскай, нямецкай і японскай мовах, а таксама выставу фотаздымкаў з момантаў сустрэч Якуба Коласа з прататыпам аповесці і яго роднымі. На вечарыне выступілі аўтары карціны і выканаўцы галоўных роляў.
 
4-серыйная стужка “ Талаш выйшла на экраны тэлебачання ў студзені гэтага году і ўжо знайшла як сваіх прыхільнікаў, так і крытыкаў. Фільм зняў на кінастудыі “Беларусьфільм па матывах аповесці Якуба Коласа “ Дрыгва, рэжысёр Сяргей Шульга. Ідэю стварэння новай версіі падказаў народны артыст Беларусі, лаўрэат прэміі “ Крыштальная Паўлінка Генадзь Мікалаевіч Гарбук.
 
Менавіта ён і выканаў галоўную ролю. Гледачы знайшлі яго вонкавае падабенства з героям з вокладак кніг, якія шмат разоў перавыдаваліся. Ён уклаў у вобраз карэннага палешука мудрасць, рашучасць, чалавечнасць і перадаў вобразнае маўленне і палескі каларыт.
Старэйшы акцёр Купалаўскага тэатра вядомы па ролях экранізацыі беларускай класікі: “Людзі на балоце, “Чорны замак Альшанскі, “Птушкі і гнёзды, “Белыя росы. Здымаўся Генадзь Гарбук таксама ў фільмах “Анастасія Слуцкая, “Каменская-5.
 
 Рэжысёр і аўтар сцэнара Сяргей Шульга – акцёр, кінадакументаліст, з маладых гадоў далучыўся да творчасці Я. Коласа, калісьці ён выконваў ролю Сымона-музыкі ў тэатры. Пры падрыхтоўцы новага сцэнару ён сустракаўся з малодшым сынам пісьменніка – Міхасём Міцкевічам.
 
 “Вельмі прыемна, што з вуснаў герояў гучыць сакавітая беларуская мова, – расказала пра свае ўражанні ад прагляду карціны кандыдат мінералагічных навук Р. А. Зінава. – Як цудоўна адлюстравана ў карціне прырода Палескага краю! Мне даводзілася бываць у геалагічных экспедыцыях ў 1970-х ў тых мясцінах. Мы наведвалі вёску Навасёлкі, сустракаліся з роднымі дзеда Талаша. Потым яе пераназвалі ў Талашоўку.“
 
У фільме зняліся Генадзь Аўсяннікаў, Аўгусцін Мілаванаў, Зінаіда Пятроўна Зубкова, Павал Харланчук, Дзяніс Паршын, Валеры Зяленскі і іншыя.
Ролю Аўгінні выканала маладая акторка тэатра Беларускай драматургіі Анастасія Баброва.  Прыроднае хараство дапамагло ёй ўвасобіць абаяльнасць і цвёрдасць у характары, які дапамог гераіні прайсці праз выпрабаванні лёсу.
 
Віталь Краўчанка выканаў ролю польскага афіцэра Збігнева Длугошыца. Для ўдзелу ў здымках артыст вывучаў мову ў Інстытуце польскім і самастойна. “Я хацеў паказаць свайго героя не толькі вайскоўцам, але і чалавекам, у якога ёсць сэрца і розум. Ён ідзе выконваць сваю місію па загадзе свайго дзядзькі Асмалоўскага, не па свайму жаданню ён бярэ ўдзел у вайсковых падзеях. Ёсць сцэна, дзе ён кажа Сцяпану: “Мувь па-свойму, разумем. Гэта значыць: “Ты паважаеш мяне, я паважаю цябе і тваю мову. Суіснаванне на адной тэрыторыі людзей розных нацыянальнасцей падкрэслівае, што людзі не хацелі гэтай вайны.
 
У падрыхтоўцы перакладаў акцёрскай групе дапамагала выкладчыца Інстытута польскага Алена Казанцава. Яна лічыць, што палеміка, паднятая ў Інтэрнэце ў сувязі з быццам бы некарэктнай інтэрпрэтацыяй польскіх герояў неаб’ектыўная. “Справа датычыцца экранізацыі твора, пабудаванага на нацыянальнай класіцы, яго нельга ацэньваць з погляду сённяшняй палітычнай сітуацыі, - кажа А.А.Казанцава.