Рэактарны MYSLOVITZ
Гурт з Польшчы «Myslovitz», які разбіў сэрцы ўсіх музычных фанатаў на эксклюзіўным канцэрце ў клубе «Рэактар» 3 снежня, мае цікавы двухсэнсоўны назоў. Своеасаблівае спалучэнне ў адным слове двух польскіх слоў: паляўнічы («мыслівец») і мысляр. Атрымліваецца паляванне на асоб, якія здольныя думаць, успрымаючы музыку.
Гурт з Польшчы «Myslovitz», які разбіў сэрцы ўсіх музычных фанатаў на эксклюзіўным канцэрце ў клубе «Рэактар» 3 снежня, мае цікавы двухсэнсоўны назоў.
Своеасаблівае спалучэнне ў адным слове двух польскіх слоў: паляўнічы («мыслівец») і мысляр. Атрымліваецца паляванне на асоб, якія здольныя думаць, успрымаючы музыку.
Іх музыка сапраўды аказалася інтэлектуальнай, і, што прыемна, успрымальнай беларускай моладдзю, якая з задавальненнем «каўбасілася» спачатку пад спевы Піта Паўлава, які і заманіў
палякаў у Беларусь, а потым — цэлыя дзве гадзіны — пад хэдлайнераў канцэрта. Што гэта было? «Pink Floyd»? «Radiohead»?
«Rammstein»? Усяго патроху у адным флаконе.
Мне ўдалося дамовіцца з музыкамі на эксклюзіўнае інтэрв'ю, якое адбылося раніцай 5 снежня ў гатэлі «Беларусь» на 22-м паверсе, на фоне краявідаў нашай сталіцы. А 4 снежня польскія
госці з Пітам Паўлавым наведвалі Нясвіж, захапляючыся прыгажосцю засыпанага снегам замка ў промнях снежаньскага сонца.
«Мы ў захапленні ад тых людзей, якіх сустрэлі ў Беларусі і, у прыватнасці, на канцэрце. Да таго ж у клубе «Рэактар» аказалася нечакана добрая апаратура, што дазволіла нам
паказаць усе нашы магчымасці. Але ж самае галоўнае — файныя аматары музыкі, якія стварылі асаблівую атмасферу! Кожны мастак, актор або музыка выкладаецца па максімуму менавіта тады, калі
адчувае водгук на ўласны творчы парыў. Асабліва — музыкі. Здаецца, мы даўно так добра не гралі», — гаворыць лідэр гурта, заснаванага ў 1992 годзе вакалістам і гітарыстам
Артурам Роекам, гітарыст Войтэк.
Да размовы далучаецца клавішнік Пшэмыслаў: «Мы склалі спецыфічную і даволі складаную праграму. Пачалі і скончылі яе псіхадэлічнымі філасофскімі кампазіцыямі. А людзі не спужаліся і ўсё
зразумелі! Мы папросту трапілі на цудоўную публіку. Тры дні таму ў Стакгольме, дзе мы гралі ў прэстыжным клубе «DEBEASER», прыём быў трошкі па-скандынаўску халаднаваты. Перад тым мы
мелі выдатны кантакт са слухачамі на канцэрце ў Лондане, таксама ў знакавым клубе «SHEPHERDS BUS EMPIRE». Але ж у Лондане нас прыйшлі паслухаць палякі-эмігранты. Безумоўна, і ў
«Рэактары» было нямала палякаў, аднак абсалютную большасць складалі беларусы. Але адчуванне, калі мы стаялі на сцэне, складалася такое, быццам мы на радзіме».