Свабода, якая яднае
Рок-фэст «Be Free» сёлета пройдзе 22–23 жніўня ў Чарнігаве. Яго арганізатары — Беларуская музычная альтэрнатыва, Ініцыятыва «Студфармат» і
Еўрапейскае радыё для Беларусі — запрасілі на фестываль 20 маладых і вядомых гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі.
Мэта фестывалю — аб’яднаць лепшыя рок-праекты і публіку суседніх краін ідэяй свабоды творчасці і самавыяўлення, а таксама прыцягнуць увагу да сучаснай рок-сцэны Беларусі.
Рок-фэст «Be Free» сёлета пройдзе 22–23 жніўня ў Чарнігаве. Яго арганізатары — Беларуская музычная альтэрнатыва, Ініцыятыва «Студфармат» і
Еўрапейскае радыё для Беларусі — запрасілі на фестываль 20 маладых і вядомых гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі.
Мэта фестывалю — аб’яднаць лепшыя рок-праекты і публіку суседніх краін ідэяй свабоды творчасці і самавыяўлення, а таксама прыцягнуць увагу да сучаснай рок-сцэны Беларусі.
Пляцоўкай для фестывалю выбрана маляўнічая мясціна між Цэнтральным гарадскім паркам культуры і адпачынку і турыстычным комплексам, у які ўваходзяць гатэлі «Бранск»,
«Прафсаюзны» і «Прыдзеснянская». Менавіта там на беразе Дзясны на працягу двух дзён будуць праходзіць канцэрты. Фестываль не патрабуе ад гледачоў ніякіх выдаткаў,
а непадалёку ад сцэны для іншагародніх будзе арганізавана пляцоўка для пражывання ў намётах.
Украіна абрана месцам для сустрэчы прыхільнікаў музычных ініцыятыў рэгіёнаў не выпадкова: грамадзянам з Літвы ці Польшчы для паездкі ў гэтую краіну не патрэбна віза. Паколькі Чарнігаў побач з мяжой
Беларусі і Расіі, то гэта прывабіць болей гледачоў. Між іншым, арганізаваць open-air на Украіне значна прасцей, чым у Беларусі.
Хэдлайнерамі гэтага года стануць гурты «Ляпис Трубецкой» (Беларусь) і «Воплі Відаплясава» (Украіна), да якіх далучацца госці з Польшчы
(«Zero–85») і Францыі («Vladivostok»), а таксама шэраг моладзевых і вядомых гуртоў з Беларусі: «B:N», «Zatochka»,
«Tarpach», «Partyzon», «Pomidor/OFF», «LitvinTroll», «Imprudence», «ULIS» і іншыя. Спіс
штодня дапаўняецца, і неўзабаве да складу ўдзельнікаў далучацца вядомыя ўкраінскія выканаўцы.
Чарнігаў стаў трэцім горадам, дзе адбываецца «Be Free». Папярэднія фэсты праходзілі ў Луцку і Львове. Сярод іншых у ім прымалі ўдзел такія гурты, як «Гайдамакі»,
«Тартак» (Украіна), «Neuro Dubel», «Крама» (Беларусь), «Metanoia» (Польшча). Колькасць гледачоў фестывалю дасягала 10
тысяч.
Падтрымліваюць фестываль Чарнігаўскі рок-клуб і Чарнігаўскі грамадзянскі камітэт абароны правоў чалавека, апекуе мерапрыемства таксама і мэрыя горада.
Кантакты для ўсіх жадаючых прыняць удзел у фестывалі:
---------------------------------------------
Сайт http://festsvabody.org
LiveJournal http://fest_svabody.livejournal.com
Vkontakte http://vkontakte.ru/club10165314
Myspace http://myspace.com
e-mail: fest.svabody@gmail.com
Т'элефоны
У Беларусі: +375 29 6490888 (Віталь Супрановіч)
Ва Украіне: + 380 63 789 68 99 (Аляксей Лукашевіч)
+380 95 408 05 60 (Аляксандр Жалязноў)
У Польшчы: +48 516 58 88 63 (Марыя Садоўская)
+48 694 716 184 (Слава Корань)
-----------------------------------------------
МЕРКАВАННІ БЫЛЫХ УДЗЕЛЬНІКАЎ «BE FREE»
Сяргей Міхалок, гурт «Ляпис Трубецкой»
— Упэўнены, што можна быць абсалютна вольным чалавекам пры любым таталітарным рэжыме і абсалютна залежным пры самай развітой дэмакратыі. Для мяне воля — гэта, у першую чаргу,
адсутнасць залежнасці. Залежнасці могуць быць самыя розныя: алкаголь, наркотыкі, дарагія аўтамабілі, сяброўства з магутнымі асобамі ў свеце, якія табе не цікавы, але «могуць
спатрэбіцца», — я ад гэтага ўсяго сумленна адмаўляюся. І, вядома, воля немагчыма без ведаў. «Perfice te» — «удасканальвай сябе»
— вось лозунг продкаў. Чым больш ты ведаеш, тым лягчэй можаш дамагчыся поўнай незалежнасці. Невуцтва — добраахвотнае рабства, а веды — моц і воля.
Слава Корень, лідар рок-гурта «ULIS»
— Для мяне вельмі важна, што ў назве фестывалю ёсць слова «Свабода». Свабода — гэта пазбаўленне ад уласных комплексаў, такіх, як прага ўлады, хцівасць, страх,
абыякавасць, нянавісць… Быць вольным можна толькі тады, калі любоў да навакольнага свету, спачуванне, пачуццё роўнасці і ўсясветнай справядлівасці будзе перабольшваць у цябе, і тады ніякая
фізічная несвабода цябе не паставіць на калені.
Алег Скрыпка, «Воплі Відаплясава»
— Рок-музыка вельмі шчыльна звязана з усведамленнем свабоды. Я лічу, што «Be Free» — някепскі слоган для рок-фестываля, тым болей, што правільна расстаўлены
акцэнты, што гэты фестываль проста за свабоду — за свабоду думкі, перамяшчэнняў, свабоду спяваць ці проста мець стасункі. Тут не можа быць ніякага супраціву.
Гурт «Vladivostok», Францыя
— Мы вельмі рады прадстаўленай магчымасці выступаць ва Усходняй Еўропе, бо гэта вельмі адрозніваецца ад таго, да чаго мы прызвычаіліся ў Францыі. У мінулым годзе мы ўжо выступалі на
«Be Free» ў Львове, і былі ў захапленні ад фестывалю. Да сустрэчы на нашым канцэрце!