Святая праўда пра літаратурную вечарыну ў Віцебску

19 лютага ў Віцебску ў межах кампаніі “Будзьма адбылася літаратурная імпрэза “два ў адным: прэзентаваліся Літаратурны нумар часопіса ARCHE і кніга “Святая праўда ды іншыя казкі — збор твораў маладых літаратараў, якія ў 2009 годзе сталі фіналістамі . (На здымку: Літаратары абмяркоўваюць парадак выступу)



a9813e9550fee3110373c21fa012eee7.JPG

19 лютага ў Віцебску ў межах кампаніі “Будзьма адбылася літаратурная імпрэза “два ў адным: прэзентавалісяЛітаратурны нумар часопіса ARCHEі кніга “Святая праўда ды іншыя казкі — збор твораў маладых літаратараў, якія ў 2009 годзе сталі фіналістамі.

(На здымку: Літаратары абмяркоўваюць парадак выступу)


Удзел бралі “шэрманаўцы Віталь Быль, Кацярына Зыкава, Алена Пятровіч, Віталь Рыжкоў, “архісты Віктар Марціновіч, Арцём Арашонак, Павал Касцюкевіч, Андрэй Хадановіч. Хадановіч таксама прадстаўляў публіцы маладых літаратараў. Прадстаўленнем часопіса ARCHE займалася рэдактарка Літаратурнага нумару Марыя Мартысевіч.
Імпрэза адбывалася ў гасціннай залі Віцебскай духоўнай вучэльні. Заля адразу спадабалася пісьменнікам і перакладчыкам сваёй выдатнай акустыкай. Месца было ўрачыстае: самае сэрца Віцебска — пры сценах агромністага Успенскага сабора, што аднаўляецца на стромым беразе Дзвіны. Побач з залай, у храме Кірыла і Мятода, ішла вечаровая літургія… Здорава, што кіраўніцтва вучэльні дастаткова дэмакратычнае, каб прымаць у сваіх сценах і свецкія культурныя мерапрыемствы. “Хостынгам і рэкламай імпрэзы займаліся Віталь Броўка і яго каманда. Дзякуючы іх шчыраванням прасторная зала была запоўненая гледачамі амаль напоўніцу. Вечарына праходзіла ў рамках Тыдня роднай мовы ў Віцебску.
Выступ маладых літаратараў можна было палічыць традыцыйным у параўнанні з “другой часткай марлезонскага балету.

2_0.jpg


 Гучалі вершы ды пераклады польскай ды амерыканскай літаратуры на беларускую мову.
Удзельнікі:
Віталь Быль: “О Жыгімонт, ты — рэнесансны эма!
Кацярына Зыкава: «Огосподичтояздесьделаю????»
Віцебчанка Алена Пятровіч чытае ўрывак з перакладзенай ёй польскай дзіцячай аповесці Яна Бжэхвы “Акадэмія доктара Клякса.
Віталь Рыжкоў: “Ніколі не ведаеш, што цябе напаткае: прыгажосць, каханне, лось.

Андрэй Хадановіч заахвочваў гледачоў задаваць пытанні выступоўцам, скарыстоўваючы для гэтага рэкламкі інтэрнэт-часопіса prajdzisvet.org.

Мяркуючы па тым, што пытанняў было зададзена няшмат, большасць палічыла за правільнае знесці з сабой дадому запаветную адрэсу.
 Прэзентацыя ARCHE прайшла ў крыху кантрастным ключы. Марыя Мартысевіч, расказаўшы пра тое, “як вярстаўся нумар, заявіла, што апошнім часам яе надзвычай натхняе тэлевізар — а менавіта амерыканскія ток-шоу. Менавіта ў фармаце такога шоу яна і праводзіла вечарыну. Удзельнікі “шоу атрымлівалі абдымкі і пацалунку ад аўтаркі і значкі ад кампаніі “Будзьма!. “У студыю зайшоў пісьменнік-дэбютант Віктар Марціновіч.
Урывак з яго раману “Параноя ў перакладзе на беларускую быў надрукаваны ў ARCHE. Падчас імпрэзы Віктар размаўляў па-беларуску, заявіў, што лічыць сябе беларускім пісьменнікам, і прызнаўся публіцы, што ўжо зрабіў першыя спробы пісаць беларускія тэксты, сарваўшы гэтым прызнаннем энергічныя воплескі ў адным з кутоў залі. Падкрэсліўшы, што адбываецца першая прэзентацыя раману на радзіме, Марціновіч прачытаў па-беларуску кавалачак тэксту ў перакладзе Уладзіміра Лянкевіча. Цікава, што размаўляе па-беларуску Марціновіч свабодна, а вось чытае ён чамусьці з літоўскім акцэнтам.
Марыя Мартысевіч (зачытаўшы верш Арлова “Калі каго-небудзь баісься, уяві яго без майткоў): “Віктар, каго вы баіцеся?

3_logo.jpg


Паэт і перакладчык Арцём Арашонак: “Марыя, значак вешайце, толькі не адбымайце: я ж тут з дзяўчынай! — “Спакойна, Арцём, гэта ж шоу!

5_0.png


Віцебчанін Арашонак палічыў за лепшае быць лаканічным, саступіўшы “эфірны час гасцям з іншых гарадоў. У Літаратурным ARCHE ён фігуруе як перакладчык расійска-чувашскага паэта Генадзя Айгі: “Пераклад паэмы “Паклон — сьпеву мы з маім таварышам Дзмітрыем Дзмітрыевым рабілі блізу шасці год. У гэтым тэксце мяне прывабіла душа. Я люблю ўсход, хоць перакладаю яго праз заходні кантэкст.
Пісьменнік і перакладчык Павал Касцюкевіч
працягнуў прэзентацыю перакладной часткі нумара аповедам пра перакладзенага з іўрыту аўтара Узі Вайля. “Калі я працаваў начным ахоўнікам на адным ізраільскім тэлеканале, аднойчы я пабачыў у студыі Узі Вайля. Ён — пісьменнік — быў для мяне богам. Я хацеў падысці да яго, але мяне апярэдзіла нейкая важная дама з радыёмікрафонам ля вуха. Я думаў, яна папросіць аўтограф, зробіць яму кавы, а яна закрычала: “Узі, дзе сцэнар? Раней мы, літаратары, вяшчалі з трыбунаў, а цяпер, бачыце, паставілі крэслы бліжэй да вас, апусціліся на зямлю. І гэта здорава. Пасля, прызнаўшыся, што ён “купіў эфір, Павал з фурорам прачытаў сваё ўласнае апавяданне “Сэрца танка — з кнігі “Душпастырскія спатканні для дачнікаў: “Як у перапёёёлкі забалелі жабры… — звонка выводзіў празаік.
Андрэй Хадановіч скончыў прэзентацыю літнумара чытаннем уласных вершаў, якія ўвайшлі ў яго навюткую кнігу “Несымэтрычныя сны.
Што б гэта ні было — шоу ці не-шоу, — мяркуючы па эмоцыях, яно ўдалося на славу. Перад вяртаннем у Мінск літаратары здзейснілі шпацыр па вечаровым Віцебску разам з віцебскімі калегамі і гледачамі.
Яшчэ здымкі:
Рознаўзроставая кампанія гледачоў:

6_0.jpg


Віталь Броўка гандлюе лоўка: