Таццяна Шэляговіч: не пакідае мара аднавіць дом, дзе нарадзіўся Максім Багдановіч
25 мая Літаратурны музей Максіма Багдановіча адзначыў у Мінску дзень памяці паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка і публіцыста Максіма Багдановіча (09.12.1891, Мінск –25.05.1917,
Ялта).
Спачатку адбылося ўскладанне кветак да помніка паэта ў скверы каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, затым – памінальная служба ў Петрапаўлаўскім саборы і вечарына ў
музеі “Пад зоркай Максіма.
25 мая Літаратурны музей Максіма Багдановіча адзначыў у Мінску дзень памяці паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка і публіцыста Максіма Багдановіча (09.12.1891, Мінск –25.05.1917,
Ялта).
Спачатку адбылося ўскладанне кветак да помніка паэта ў скверы каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, затым – памінальная служба ў Петрапаўлаўскім саборы і вечарына ў
музеі “Пад зоркай Максіма.
У інтэрв'ю карэспандэнту “Новага часу дырэктарка музея Таццяна Шэляговіч распавяла, што пытанне з узнаўленнем дома ў сталіцы, дзе нарадзіўся Багдановіч, пакуль не вырашана, хаця
ёсць адпаведная пастанова ўраду. Але так атрымалася, што на тым месцы, дзе павінен быў паўстаць адноўлены гістарычны будынак, была створана тэхналагічная пабудова для забеспячэння пажарнага выхаду з
падземнай аўтастаянкі, сказала Шэляговіч. У сувязі з гэтым, паводле яе слоў, знікла рэальная магчымасць аднаўлення гэтага помніка нацыянальнай гісторыі і культуры. Разам з тым, зараз вядуцца працы па
праектаванні ўжо другога варыянта мемарыяльнага знака на месцы, дзе стаяў гістарычны будынак, паколькі першы варыянт знака не быў прыняты, сказала дырэктарка музея.
Тым не менш, яна не пакідае надзею на аднаўленне дома, у якім нарадзіўся класік беларускай літаратуры. “Для гэтага будынка музей ужо даўно стварыў навуковую базу будучай экспазіцыі і склаў
яе тэматыка-экспазіцыйны план, закупленыя і адрэстаўраваныя экспанаты, менавіта для гэтай экспазіцыі захоўваюцца мемарыяльныя рэчы. Таму жывем марай, што гэты дом з новай музейнай экспазіцыяй
калі-небудзь паўстане, – адзначыла Шэляговіч.
Паводле яе слоў, існуе варыянт аднаўлення часткі гістарычнага будынку нават над тэхналагічнай пабудовай падземнай аўтастаянкі. Пры сучасных тэхналогіях і магчымасцях архітэктараў па
арганізацыі прасторы не цяжка ўзнавіць кватэру настаўніка Адама Ягоравіча Багдановіча і аднавіць інтэр'еры яе пакояў, сказала дырэктарка музея. Пры такім падыходзе, на яе меркаванне, у сталіцы
Беларусі з’явіцца яшчэ адна знакавая мясцінка, прысвечаная Максіму Багдановічу, і ушанаванне яго памяці будзе зроблена належным чынам. “Я пра гэта мару. А мары, як вядома,
спраўджваюцца, – зазначыла Таццяна Шэляговіч.
Трэба мець на ўвазе, што згодна з пастановай Савета міністраў "Аб мерапрыемствах, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча", да снежня
2011 года ў Траецкім прадмесці сталіцы планавалася аднавіць дом, дзе нарадзіўся Максім Багдановіч. На фундаменце гэтага двухпавярховага дома (першы паверх — цагляны, другі —
драўляны, будынак згарэў пад час Другой сусветнай вайны), які знаходзіцца па вуліцы Максіма Багдановіча, быў пабудаваны аднапавярховы будынак. У ім спачатку размяшчаўся пункт прыёму шклатары, а затым
офіс гандлёвай фірмы.
Праект аднаўлення бацькоўскага дома паэта, пабудаванага ў другой палове ХІХ стагоддзя ў стылі традыцыйнай гарадской забудовы, быў распрацаваны яшчэ да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча,
якое адзначалася ў 1991 годзе. Аўтары праекта ўлічылі, што ў канцы XIX стагоддзя на першым паверсе будынка размяшчалася Першае мінскае прыходскае вучылішча, а на другім — кватэры выкладчыкаў
гэтай навучальнай установы.
Вось чаму на першым паверсе дома планавалася адкрыць школу ці цэнтр дзіцячай творчасці, а на другім — аднавіць абстаноўку жыцця мінскай інтэлігенцыі канца XIX — пачатку XX
стагоддзя. Экспазіцыя другога паверха павінна была ўключыць рэчавыя, пісьмовыя і выяўленчыя матэрыялы эпохі, у тым ліку фатаграфіі з архіва сям`і Багдановічаў, расповед аб рознабакова адораных
бацьках паэта — Марыі і Адаме, а таксама аб іх таленавітых дзецях.
Адказнымі за аднаўленне бацькоўскага дома паэта былі прызначаны Міністэрства культуры, Мінгарвыканкам і ТАА "Трайпл".