Топ-10 фільмаў, створаных жанчынамі — рэжысёркамі сучаснасці

За гісторыю кінематографа за галоўную пасаду падчас здымкаў браліся шматлікія кабеты. Іх творчасьць натхняе і зачароўвае. Мы склалі спіс з дзесяці лепшых фільмаў, знятых жанчынамі. Прыемнага прагляду!

girl_1.jpg

Нумар 10. Чаго прагнуць кабеты (What Women Want). 2000

what_women_want.jpg

Хто можа лепш ведаць пра жаданьні кабетаў, чым кабета-рэжысэрка? Відаць, толькі Мэл Гібсан, які грае ў гэтым фільме чалавека з суперздольнасьцю чытаць думкі любой дзяўчыны.

Рэжысэрка Нэнсі Майерс запускае гледачоў у камедыйныя галаваломкі полавага разуменьня. На парозе новага тысячагодзьдзя, калі грамадзтва вывучала свае погляды на ролі мужчыны і жанчыны ў соцыюме, гэты фільм стаў забаўляльным дасьледаваньнем таго, што можа значыць па-сапраўднаму зразумець супрацьлеглы пол.

Калі няшчасны выпадак дае герою Гібсана магчымасьць пачуць самыя патаемныя думкі кабеты, ён трапляе ў сьвет жаночага самааналізу. Мужчына паступова становіцца прасякнуты суперажываньнем.

Выдатная карціна, каб паглядзець разам з каханым чалавекам і пасьмяяцца ад душы.

Нумар 9. Мэта нумар адзін (Zero Dark Thirty). 2012

zero_dark_thirty.jpg

Таленавітая Кэтрын Бігелаў зьняла моцны і рашучы фільм пра дзесяцігадовае паляваньне на Ўсаму бэн Ладэна. Гэтая стужка — не звычайны пераказ падзеяў, але гісторыя, якая зацягвае гледачоў у цёмныя і неадназначныя калідоры выведкі і вайны.

Джэсіка Чэстэйн выконвае галоўную ролю, а яе вачыма гледачы трапляюць у лабірынт інтэлекту. Гэта прывядзе як да трыюмфу, так і яго разбуральных вынікаў. З вялікімі розумамі звычайна так і бывае. Кэтрын Бігелаў не цураецца адлюстраваньня катаваньняў ісламістаў і яго ролі ў паляваньні на галоўнага тэрарыста бэн Ладэна.

Стужка не дае простых адказаў, і ў гэтым яе моц.

Нумар 8. Зімовая костка (Winter's Bone). 2010

winter_s_bone_1.avif

Верагодна, найлепшая роля Джэніфэр Лоўрэнс. Стужка была зьнятая яшчэ да пэрыяду касавых працаў акторкі, і дазволіла ёй раскрыць свой талент напоўнніцу. Рэжысэрка Дэбра Гранік акунае нас у чэрствы і жорсткі сьвет маленькага амэрыканскага гарадка, дзе мала працы, не хапае сродкаў, а чалавечыя адносіны выбудоўваюцца сутыкненьнямі і суцэльнай агрэсіяй.

Пэсымістычны сусьвет, дзе жыве гераіня Джэніфэр Лоўрэнс, напоўнены цяжка хворай маці і бацькам, гандляром наркотыкамі, які знаходзіўся за кратамі і павінен вярнуцца на малую радзіму. Калі вам не хапае цяжкасьцяў і жадалася б пагрузіцца ў чужыя — гэты прамёрзлы фільм для вас.

Нумар 7. Вам ліст (You've Got Mail). 1998

you_ve_got_mail_2.jpg

Рэжысэрка фільма Нора Эфрон стварыла шыкоўную рамантычную камедыю, падзеі ў якой распачынаюцца ў яшчэ цёплую восень. Героі Мэг Раян і Тома Хэнкса ў перапынках ад сваёй працы атрымліваюць паведамленьні на настольны камп'ютар (не лэптоп, і яшчэ, вядома, не на смартфон), пра тое, што ім прыйшла пошта. У іх перапіска з рамантычным ухілам. Раз на дзень ці на некалькі дзён яны чакаюць адказ на мінулы ліст.

Праўда, нашыя героі нават і не бачыліся ўжывую, і нават не могуць падумаць, што іх праца вельмі падобная: гераіня Мэг Раян кіруе маленькай сямейнай кнігарняй, а герой Тома Хэнкса — сын уласьніка вялізнай сеткі па продажы кніг. Іх новы кніжны гіпермаркет мае адчыніцца ў непасрэднай блізкасьці ад кнігарні Мэг Раян. Гэта ставіць пад пагрозу маленькі бізнес.

Як жа гэта адгукнецца на іх рамантычных лістах? І калі ўрэшце яны зразумеюць, хто той невядомы, з кім вядзецца ліставаньне? Цудоўны восеньскі фільм, каб глядзець яго і трымаць за руку асаблівага чалавека.

Нумар 6. Цяжкасьці перакладу (Lost in Translation). 2003

lost_in_translation.webp

Сафія Копала, дачка тытана кіно Фрэнсіса Форда Копалы, асоба самадастатковая. Яна так і не стала ў першыя шэрагі творцаў, але асобныя працы Сафіі – бліскучы прыклад майстэрства. Менавіта такім прыкладам зьяўляецца стужка з Білам Мюрэем і Скарлет Ёхансэн у галоўных ролях.

Гісторыя заснаваная на малаверагоднай сувязі паміж дзьвюма страчанымі душамі: састарэлым амэрыканскім акторам, якога Біл Мюрэй паказвае з фірмовай мэлянхоліяй, і маладой жанчынай, якая проста плыве па ўласным жыцьці.

Дзеяньне адбываецца ў шматмільённым Токіа, дзе на безьліч людзей існуе прорва самотных.

Нумар 5. Тыя, хто ня сьпяць у Сіэтле (Sleepless in Seattle). 1993

sleepless_in_seattle.webp

Нора Эфрон – майстар рамантычных гісторыяў. І стужка пра Сіэтл стала клясыкай. Гэта гісторыя пра каханьне, растаньне і надзею на аднаўленьне сувязі.

Том Хэнкс і Мэг Раян, абодва на вяршыні сваіх кар’ераў, ствараюць шыкоўны экранны ансамбль.

Партрэт жанчыны, якая апынулася ў штодзённасьці сваіх адносінаў і зачараваныя магчымасьцю сапраўднага каханьня, паказаны з такой чульлівасьцю і мілатой, што Мэг Раян становіцца вельмі блізкая кожнаму сэрцу.  

А герой Хэнкса міжволі становіцца ўцягнутым ў сапраўдную гісторыю каханьня, пасьля таго як яго сын робіць абвестку на радыёстанцыі, што яго тату неабходная жанчына.

Стужка зьяўляецца выдатным напамінам пра магію каханьня, якое мае фантастычную моц.

Нумар 4. Зямля качэўнікаў (Nomadland). 2020

nomadland_1.jpg

Стужка магла пабачыць сьвет як сто гадоў таму, так і ўчора – выглядае абсалютна гарманічна. Бязьмежныя прасторы Амэрыкі, дыліжанс (ці ў нашым выпадку – трэйлер) і бясконцыя магчымасьці.

З магчымасьцямі, праўда, больш складана, чым з тэрыторыямі, на якіх іх можна адшукаць. Хлоя Чжао зьняла выдатнае кіно. Фрэнсіс МакДорманд, як амаль заўжды, ідэальна выканала сваю ролю.

Пасьля эканамічных цяжкасьцяў на малой радзіме, гераіня МакДорманд зьбірае ўсё неабходнае і рушыць у падарожжа. Яно адбываецца не толькі па краіне, але і ўсярэдзіну сябе. Надзвычай цікавы шэраг качэўнікаў, якія сустракаюцца па-дарозе, кожны зь якіх па-свойму ўносіць нешта ў асобу галоўнай гераіні.

Прыгожай "разынкай" стужкі зьяўляецца і тое, што некаторыя героі – граюць саміх сябе, і нават іх дыялёгі з гераіняй МакДорманд не напісаныя загадзя, а вельмі часта – палёт шчырай размовы.

Нумар 3. Лэдзі Бёрд (Lady Bird). 2017

lady_bird.jpg

Грэта Гервіг пакінула моцны сьлед у шэрагу фільмаў пра сталеньне падлеткаў. Яна зьняла гісторыю, якая далікатна шчымлівая і шчырая ў сваёй складанасьці. Вечная праблема бацькоў і ўжо не-дзяцей падлеткавага ўзросту, з марамі, расчараваньнямі і жаданьнем вызваліцца.

Сірша Ронан, адна з самых таленавітых маладых акторак нашага часу, увасабляе дух падлетка на парозе дарослага жыцьця, якая адчайна імкнецца стварыць асобу, адрозную ад свайго кола. Лоры Меткалф у ролі маці Лэдзі Бёрд таксама вельмі пераканаўчая. Адносіны маці і дачкі ў стужцы нагадваюць гледачам пра тонкую мяжу, якая існуе паміж любоўю і раздражненьнем.

Дэбют рэжысэркі атрымаўся выдатным.

Нумар 2. Піяніна (The Piano). 1993

the_piano_1.jpg

Джэйн Кэмпіян зьняла вельмі прыгожае кіно. Гісторыя каханьня, жарсьці і любові да гукаў музыкі. Націск на клявішу можа быць такім жа дрыготкім, як дотык пальцамі да шыі.

Звыклы герой Харві Кейтэля ў фільмах — гэта гангстэр, не вельмі прыемны чалавек з цёмнымі намерамі. Але тут ён праявіў сябе ў зусім іншым амплуа.

Мы трапім у сярэдзіну ХІХ ст., калі шатляндзкая сям’я праплывае ўвесь зямны шар, каб пасяліцца ў Новай Зэляндыі. Гераіня Холі Хантэр — нямая, але гэта не замінае ёй любіць свой інструмэнт. Ён становіцца ёй заменай словаў, якіх яна не можа вымавіць. Але па прыезьдзе муж адмаўляецца цягнуць піяніна ў іх новы дом.

Інструмэнт апынаецца ў іх суседа, які запрашае граць на ім гераіню Холі Хантэр. Дарэчы, сама акторка добра ўмела граць, і ўсе сцэны з клявішамі атрымалася здымаць без дублёраў. 

Нумар 1. Абуджэньне (Awakening). 1990

awakening.jpg

Створаны Пэні Маршал фільм заснаваны на мэмуарах нэўрапатоляга. Стужка выходзіць за межы тыповых медыцынскіх драмаў, рэжысэрка разглядае жыцьцё, хваробы і дрыготкія моманты, якія і прымушаюць нас адчуваць сябе жывымі.

Робэрт Дэ Ніра бліскуча выконвае ролю пацыента, які пакутуе ад складанай і рэдкай хваробы. Робін Уільямс, які грае спагадлівага лекара, прыўносіць на экран сваю характэрную цеплыню, як і ў іншых сваіх фільмах. Калі Ўільямс зьяўляецца ў фільме – вы адразу зразумееце, што ён грае самага добрага чалавека ў сьвеце.

Пэні Маршал пастаралася, каб стужка не пераўтварылася ў сэнтымэнтальную меладраму. Замест гэтага фільм застаецца абгрунтаваным, і ў нечым грубым, што да праблемаў пацыентаў і тых, хто за імі даглядае.

У кожным чалавеку ёсьць неверагодны патэнцыял, які ціха сядзіць ва ўсіх нас, і чакаюе патрэбнага моманту, каб прачнуцца.

Прыемнага прагляду!

Астатнія аўтарскія падборкі фільмаў шукайце тут.