Топ-10 фільмаў Акіры Курасавы, самурая японскага кіно
На гэтым тыдні адзначалася 25-годдзе з дня смерці вялікага японца. Яго ўплыў не толькі на родны, але на сусветны кінематограф складана вымераць: настолькі глабальным і татальным быў гэты ўплыў. Калі і пачынаць знаёмства з фільмамі Краіны, дзе ўзыходзіць сонца, гэта неабходна рабіць акурат з працаў Курасавы. Прыемнага прагляду!

Майстар за працай
Нумар 10. Целаахоўнік 2: Адважны Сандзюра (Tsubaki Sanjuro). 1962

Гэтая стужка зьяўляецца працягам фільма, які вы сустрэнеце вышэй у нашым сьпісе. Паміж працамі прайшоў усяго адзін год. Тут Акіра Курасава яшчэ раз дэманструе, чаму яго рэжысэрскі голас застаецца адным з самых уплывовых у сьвеце.
Галоўны герой стаў больш мудрым, калі не больш стомленым ад сваіх папярэдніх прыгодаў, гэтае ўвасабленьне роніна больш сузіральнае. Яго розум стаў больш вострым за клінок, і а жартуе самурай гэтак жа хутка, як і яго катана.
Курасава нагадвае, што сіквэлы, зробленыя правільна, могуць быць такімі ж захапляльнымі, як і іх папярэднікі.
Нумар 9. Ціхая дуэль (Shizukanaru kettô). 1949

Магчыма, у гэтай раньняй карціне 1949 года адсутнічаюць грандыёзныя самурайскія эпасы або буйнамаштабныя бітвы, якімі пазьней стаў вядомы Курасава, але гэта кампенсуецца глыбокім дасьледаваньнем асабістых ахвяраў пад ціскам грамадзтва.
На фоне пасьляваеннай Японіі гісторыя разгортваецца вакол самаадданага маладога лекара, які заразіўся пранцамі падчас лекаваньня пацыэнта. Навакольны сьвет не зьвяртае ўвагі на пакуты асобнага чалавека, але патрабуе ад яго працы і ахвярнасьці.
Што стане, калі адзін за адным кожны асобны чалавек адмовіцца пераўзыходзіць усе магчымыя рысы, куды яго кідае за рэкордамі нацыя? Ці застанецца тады грамадзтва?
Нумар 8. Пад грукат трамвайных колаў (Dodesukaden). 1970

Першая каляровая стужка ў фільмаграфіі Акіры Курасавы. Гэта запрашэньне апынуцца ў наўпроставым жыцьці ў такійскіх трушчобах. У тамтэйшых жыхароў ёсьць свае мары, адчай і штодзённая барацьба.
Рэжысэр спрабуе не засяродзіцца на адным чалавеку ці сям’і, але прапануе азнаёміцца з вялікай колькасьцю людзей, каб уражаньне было максімальна дакладным. Гук трамвая, які імітуе хлопчык з разумовымі адхіленньямі, што марыць пра тое, каб самому быць за стырном трамвая - становіцца паўтаральным матывам.
Ці магчымы зьбег са сваёй сацыяльнай клясы ў нешта іншае? А калі ў цябе няма нічога, тады як атрымаць хоць бы што?
Нумар 7. Дрэнныя сьпяць спакойна (Warui yatsu hodo yoku nemuru). 1960

Стужка зьяўляецца балючым абвінавачаньнем у карпаратыўнай прагнасьці і карупцыі ў Японіі. Мы сустракаем Курасаву ў зусім іншым сьвеце, далёкім ад вядомых гісторый пра самураяў. Фільм-нуар паглыбляецца ў пасьляваенны японскі сьвет карпарацыяў.
З самага пачатку — працяглай вясельнай сцэны, якая па-майстэрску прадстаўляе герояў і адначасова намякае на складаную гісторыю падману, — фільм захоплівае гледачоў.
Фільм распавядае пра чалавека, які імкнецца адпомсціць карпаратыўным тытанам, якія пакрыўдзілі яго бацьку. Фільм разгортваецца не як тыповая сага пра помсту, а як глыбокае даследаванне маральнага распаду, дзе мяжа паміж карумпаванымі і праведнымі небясьпечна тонкая.
Нумар 6. Целаахоўнік (Yojinbo). 1961

Гэты фільм лічыцца галоўнай працай пра самураяў у гісторыі. Некаторымі прыёмамі натхніўся праз тры гады легендарны Сэрджыа Леонэ, калі пачынаў здымаць сваю трылёгію так званых спагеці-вэстэрнаў з Клінтам Іствудам.
Гэтая гісторыя пра самурая без гаспадара, які рухаецца па горадзе, што расколаты варожымі групоўкамі. Вуліцы горада, паказаныя ў фірмовым стылі Курасавы, становяцца арэнай для стратэгічных дуэляў, як на мячы, так і на розуме.
Галоўны герой – ронін Сандзюра Міфунэ адначасова і герой, і антыгерой, складаны персанаж, які кіруецца ўласным маральным компасам у сьвеце, пазбаўленым выразнага дабра і зла.
Нумар 5. Кагемуся (Kagemusha). 1980

Стужка Акіры Курасавы аб вайне, падмане і двайніках, зьяўляецца адным зь яго самых візуальна шыкоўных праектаў. Гэтая эпічная гісторыя пра злодзея, які ўвасабляе загінулага ваеначальніка, сыходзіць каранямі ў перыяд Варажых каралеўстваў. Кожны кадр старанна прадуманы, усё разам часта нагадвае традыцыйнае японскае мастацтва.
Бітва пры Нагасіна зь яе выразным супастаўленьнем яркіх сьцягоў на брудным полі бітвы зьяўляецца яркім сымбалем здольнасьці Курасавы адлюстроўваць веліч і трагедыю адначасова.
У сьвеце, дзе часта апранаюць маскі, літаральныя і мэтафарычныя, хто сапраўды валодае ўладай?
Нумар 4. Сем самураяў (Shichinin no samurai). 1954

Праца Акіры Курасавы, якая спалучае ў сабе і драму і элемэнты вэстэрну, калі б яго дзеяньне перакінуць на Дзікі Захад. У выніку праз 6 гадоў амэрыканскі рэжысэр Джон Сторджэс зьняў сваю вэрсію («Цудоўная сямёрка»), якая таксама прыйдзецца вам па душы.
Што да клясычнага японскага фільма — нягледзячы на амаль непад’ёмныя на першы погляд тры з паловай гадзіны назіраньня за сярэднявечнай вёскай, мы імкліва, як лязо мяча самурая, праносімся скрозь сюжэт. Ён просты да геніяльнасьці — жыхарам аднаго з паселішчаў спатрэбілася абарона сямі спрактыкаваных жаўнераў — самураяў ад нападаў чужынцаў, якімі поўнілася спакутаваная грамадзянскай вайной Японія. Кожны з герояў раскрываецца самастойна разам з тым, каб усім разам паспрабаваць кінуць выклік страшэннай сытуацыі.
Нумар 3. Расямон (Rashomon). 1950

Расямон — японскае слова, якое азначае «спрэчка». Яно бярэ пачатак з легенды пра Расямон, старажытныя брамы ў Кіёта. Легенда мае тры розныя вэрсіі, якія супярэчаць адна адной. Самую папулярную экранізаваў Акіра Курасава.
Дрывасек і сьвятар знаходзяць выратаваньне ад дажджу пад брамай Расямон, і неўзабаве пасьля гэтага да іх далучаецца яшчэ адзін мокры небарака. Яны чакаюць, пакуль бура сьціхне, і падчас гэтага яны занятыя абмеркаваньнем злачынства, якое адбылося ў бліжэйшым лесе, дзе самурай быў закатаваны да сьмерці, а яго жонка была згвалтаваная. Галоўны абвінавачаны — вядомы бандыт, а ў судзе першыя двое выступалі сьведкамі. Трое герояў спрабуюць дабрацца да праўды, выкарыстоўваючы свае ўспаміны. Праз гэтыя супярэчлівыя гісторыі Акіра Курасава дае дасьледаваньне чалавечай псыхікі, якое нават сьвятара прымушае сумнявацца ў сваёй веры ў чалавецтва.
Прыгожыя, зьмястоўныя дыялёгі і фінал, які вы не чакалі.
Нумар 2. Чырвоная барада (Akahige). 1965

Адна з галоўных працаў Акіры Курасавы распавядае пра гісторыю лекара. Японія ХІХ стагодзьдзя зьяўляецца максімальна патрыярхальным грамадзтвам. Галоўны герой карціны — малады лекар, які трапляе працаваць у бясплатны дзяржаўны шпіталь, дзе кіруе жорсткі аўтарытарны лекар з чырвонай барадой.
Мы станем сьведкамі тонкай гульні актораў, праз якую яны здолеюць паказаць трансфармацыі ва ўзаемаразуменьні абодвух службітоў мэдыцыны.
Ніхто не жадаў саступаць. Але можа, нікому і не патрэбна было?
Нумар 1. Жыць (Ikiru). 1952

Надзвычай натхняльная стужка Акіры Курасавы. Яна чаргуецца з амаль бесперспектыўнасьцю дзейнасьці галоўнага героя, які даведаўся пра сьмяротную хваробу. Да сканчэньня жыцьця ён жадае пасьпець… не, не нагуляцца з паненкамі ці паспрабаваць наркотыкі альбо скокнуць з парашутам — ён марыць усталяваць дзіцячую пляцоўку там, дзе шэры колер кіруе дзікім і страшэнным раёнам горада.
Галоўны герой грукаецца ў замкнёныя дзьверы і сэрцы бюракратыі з мізэрнай надзеяй на пасьпяховае вырашэньне свайго жаданьня.
Ці можа маленькі чалавек супрацьстаяць вечным інстытутам?
Прыемнага прагляду!
Астатнія аўтарскія падборкі фільмаў шукайце тут.