Топ-10 фільмаў, у якіх другая спроба экранізацыі пераўзышла арыгінальную

Сённяшняя падборка фільмаў будзе адрознівацца ад звыклых спісаў найлепшых карцінаў. Тут вы знойдзеце пары фільмаў, дзе выдатнай якасці арыгінал быў пазней перазняты. Такім чынам гледачамі былі часта забытыя першыя фільмы. Паспрабуем выправіць гэта і крыху асвяжыць вашую памяць.

ben_hur.jpg

Нумар 10. Чалавек, які ведаў занадта шмат (The Man Who Knew Too Much). 1934
Нумар 9. Чалавек, які ведаў занадта шмат (The Man Who Knew Too Much). 1956

Дзьве вэрсіі стужкі Альфрэда Хічкока вартыя прагляду. Нават можна параіць паглядзець адну пасьля другой. Гісторыя ў абодвух фільмах застаецца пасьлядоўнай: ні ў чым не вінаватая сям'я апынаецца ўблытанай у міжнародную шпіёнскую змову па выпадковасьці. Тым ня менш разьвіцьцё сюжэту значна адрозьніваецца ў кожнай адаптацыі. Гледачы стануць сьведкамі росту Хічкока як рэжысэра.

the_man_who_knew_too_much_1934.jpg

Вэрсія 1934 года, дзеяньне якой адбываецца галоўным чынам у Швайцарыі і Лёндане, зьяўляецца раньняй брытанскай працай Хічкока. Яна паказвае яго схільнасьць да жорсткага рэалізму. Гэтая вэрсія прыкметна цямнейшая і напоўненая імклівым дзеяньнем. Працягласьць стужкі складае ўсяго 75 хвілінаў, і Хічкок выкарыстоўвае абмежаваны час, каб стварыць напружаны трылер.

the_man_who_knew_too_much_1956.jpg

Рымэйк 1956 года, дзеяньне якога цяпер адбываецца ў Маракешы і Лёндане, дэманструе галівудзкую трансфармацыю Альфрэда Хічкока. Ён больш адшліфаваны, майстар выкарыстоўвае напоўніцу сваю адметную рысу ў стварэньні саспэнсу. Працягласьць амаль дзьве гадзіны дазваляе паглыбляцца ў разьвіцьцё герояў у выкананьні Джэймса Сьцюарта і Дорыс Дэй.

Нумар 8. Сем самураяў (Seven Samurai). 1954                        Нумар 7. Цудоўная сямёрка (The Magnificent Seven). 1960


Першы фільм Акіры Курасавы (1954) і другі Джона Стэрджэса (1960) прапануе захапляльнае падарожжа ў цалкам розных культурах і часах. Абодва фільмы атрымалі ўсеагульнае прызнаньне. Але разам з тым яны значна адрозьніваюцца з пункту гледжаньня стылю і культурнага кантэксту.

seven_samurai.png

«Сем самураяў» лічыцца адным з найвялікшых дасягненьняў Курасавы. Фільм — вострае дасьледаваньне самурайскай этыкі, сацыяльных ерархій і жорсткай рэальнасьці вайны. Гісторыя разгортваецца вакол групы самураяў, якіх наймаюць сяляне, каб яны абаранялі сваю вёску ад бандытаў.

Са свайго боку «Цудоўная сямёрка» пераносіць дзеяньне ў мэксіканскую вёску, якой пагражае групоўка бандытаў на Дзікім Захадзе. Гэтая вестэрнізаваная адаптацыя больш сьветлая па тону і менш філязофская. Яна больш засяроджаная на прыгодах. Кожны з сямі адважных мужчынаў мае сваю адметную асобу, што дадае стужцы дадатковую вартасьць.

the_magnificent_seven.jpg

Рознае адлюстраваньне вяскоўцаў у абодвух фільмах прапануе яшчэ адзін цікавы элемент кантрасту. У «Сямі самураях» вяскоўцы паказаныя нясьмелымі, бездапаможнымі, але і хлусьлівымі. Гэта падкрэсьлівае клясавы бар’ер і ўзаемны недавер паміж імі і самураямі. У «Цудоўнай сямёрцы» вяскоўцы першапачаткова паказваюцца напалоханымі і прыгнечанымі, але паступова яны пачынаюць адстойваць сябе. Мы сутыкаемся з больш дэмакратычным духам вестэрна.

Нумар 6. Бэн-Гур: Гісторыя Хрыста (Ben-Hur: A Tale of the Christ). 1925
Нумар 5. Бэн-Гур (Ben-Hur). 1959

Параўнаньне нямой эпапеі Фрэда Нібла 1925 года і вэрсіі Ўільяма Уайлера 1959 года цягне за сабою і непазьбежнае параўнаньне эвалюцыі кінематографа. Абодва фільмы, заснаваныя на рамане Лью Ўолеса 1880 года, апавядаюць пра Юду Бэн-Гура, габрэйскага прынца, несправядліва абвінавачанага ў здрадзе свайму сябру дзяцінства, які стаў рымскім трыбунам Месалам.

Фільмы, хаця і маюць аднолькавую гісторыю, значна адрозьніваюцца з пункту гледжаньня тэхналёгіі, стылю і характараў.

ben_hur_a_tale_of_the_christ.webp

Стужка Нібла — сьведчаньне велічы і амбіцый нямога кіно. Нягледзячы на адсутнасьць дыялёгаў, у фільме выкарыстоўваюцца драматычныя мэтады візуальнага аповяду. Выявы старажытнага Ерузалему і Рыму, рэалізаваныя праз складаныя дэкарацыі і тысячы дадатковых элементаў, ствараюць захапляльнае відовішча, праверце на ўласным досьведзе.

Праца Ўайлера карыстаецца тэхнічнымі дасягненьнямі эпохі гуку і колеру. Гэтая вэрсія прапануе больш псыхалягічна складанае адлюстраваньне сваіх герояў. Знакамітыя гонкі на калясьніцах застаюцца эталёнам якасьці і ў наш час.

ben_hur2.jpg

Абодва фільмы маюць моцны хрысьціянскі голас. Аднак вэрсія 1959 году паказвае выразную выяву Хрыста і больш канкрэтнае пасланьне прабачэньня. Больш раньняя вэрсія 1925 году, хоць і дэманструе біблейскія сцэны, але больш суадносіць іх з агульнай эпапеяй, а не з маральнымі ўрокамі.

Бэн Гур 1959 году да гэтага дня зьяўляецца рэкардсмэнам па колькасьці ўзнагародаў Оскар. Стужка атрымала 11 статуэтак, у тым ліку і за лепшы фільм года. З тых часоў толькі 2 стужкі здолелі паўтарыць дасягненьне: Тытанік у 1997 годзе і Ўладар Пярсьцёнкаў у 2003.

Нумар 4. Паштальён заўсёды звоніць двойчы (The Postman Always Rings Twice). 1946 Нумар 3. Паштальён заўсёды звоніць двойчы (The Postman Always Rings Twice). 1981

Клясычны фільм нуар рэжысэра Тэя Гарнэта і яго рымэйк 1981 года рэжысэра Боба Рафелсана заснаваныя на рамане Джэймса Кейна. Абедзьве вэрсіі паказваюць вандроўнага валацугу, які завязвае бурны раман з замужняй кабетай, кульмінацыяй якога зьяўляецца змова супраць яе мужа.

the_postman_always_rings_twice_1946.jpg

Вэрсія 1946 году зьяўляецца выразным прадстаўніком жанру нуар. Паўсюль атмасфэра напоўненая наканаванай трагедыяй. Стужка 1981 году ўзяла больш натуралістычны стыль.

Рэмэйк без перашкодаў цэнзуры мінулага, паказвае відавочныя эратычныя і гвалтоўныя сцэны. Вобраз галоўнага героя ў выкананьні Джэка Нікалсана больш дэталёвы і складаны.

the_postman_always_rings_twice_1981.jpg

Фільм 1946 году ў межах нуара больш засяроджваецца на наступствах прагнасьці, а падзеньне герояў падаецца як маральная расплата. У той час як стужка 1981 году робіць большы акцэнт на грамадзкіх абмежаваньнях, якія падштурхоўваюць герояў да пэўных дзеяньняў.

Нумар 2. Твар са шнарам (Scarface). 1932
Нумар 1. Твар са шнарам (Scarface). 1983

Гісторыі Тоні Камонтэ і Тоні Мантаны, расказаныя адпаведна ў вэрсіях «Твара са шнарам» 1932 і 1983 гадоў, даюць адказ на зьменлівы час і лёс крымінальнага сьвету. Абодва фільмы паказваюць узьлёт і падзеньне маладога амбіцыйнага імігранта ў злачынным сьвеце.

scarface_1932.jpg

Стужка Говарда Хоўкса — грандыёзны гангстэрскі фільм, дзеяньне якога адбываецца ў эпоху сухога закона. У ім галоўны герой у выкананьні Пола Муні, італьянскага эмігранта ў Чыкага, спрабуе трапіць у арганізаваную злачыннасьць. Гвалт, хоць і не страшэнны па сучасных стандартах, лічыўся вельмі відавочным для свайго часу і выклікаў значныя спрэчкі.

У адрозьненьне ад гэтага, «Твар са шнарам» Браяна Дэ Пальмы пераносіць дзеяньне ў Маямі 1980-х гадоў, і гледачы бачаць кубінскага ўцекача ў выкананьні Аль Пачына. У рымэйку захоўваецца грубы вобраз крымінальнага злачыннага сьвету, але ўзмацняецца яго экстравагантнасьць і куды больш натуралістычны гвалт.

Адно істотнае адрозьненьне паміж двума фільмамі заключаецца ў паказе амбіцый галоўных герояў. У вэрсіі 1932 году амбіцыі ў жаданьні ўлады і кантролю галоўнага героя. У экранізацыі 1983 году амбіцыі абумоўленыя скажонай інтэрпрэтацыяй амэрыканскай мары ю ў імкненьні да багацьця і статусу.

scarface_1983.jpg

Прыемнага прагляду!

Іншыя аўтарскія падборкі фільмаў шукайце тут.