Упершыню паказалі мюзікл з удзелам дзяцей з аўтызмам (фота)
У Гродне ўпершыню паказалі унікальны мюзікл «Флейта-чарадзейка» на беларускай мове, у якім разам з прафесійнымі акцёрамі задзейнічаны дзеці з аўтызмам.
![dsc_9675.jpg dsc_9675.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_9675.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Спектакль пастаўлены Сямейным інклюзіў-тэатрам «i» пры падтрымцы МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» і кампаніі velcom, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.
Мюзікл з поспехам прайшоў у гарадзенскім Драмтэатры. Сямейную казку з «асаблівай» ідэяй ўвасобілі на сцэне каля 40 акцёраў, у тым ліку вядомыя артысты. Найбольшую цікавасць у публікі выклікала гульня: дзеці з аўтызмам выступілі на роўных з усімі астатнімі. Прычым глядач не змог адрозніць звычайнага акцёра ад «асаблівага».
![dsc_9480.jpg dsc_9480.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_9480.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Самае цікавае адбывалася за кулісамі. Юныя акцёры настолькі пасябравалі паміж сабой, што дапамагалі адзін аднаму нават падчас спектакля. Складанасць пастаноўцы надавала і тое, што ўсе акцёры – як дзеці, так і дарослыя – спявалі ўжывую. Паводле слоў мастацкага кіраўніка спектакля Ірыны Пушкаровай, усе дзеці сталі сябрамі, адчулі сябе адной камандай.
![dsc_9477.jpg dsc_9477.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_9477.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![dsc_9479.jpg dsc_9479.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_9479.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![dsc_9459.jpg dsc_9459.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_9459.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![dsc_9470.jpg dsc_9470.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_9470.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![dsc_9513.jpg dsc_9513.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_9513.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Гродне выступіла абноўленая трупа, да якой дадалося 10 новых хлопчыкаў і дзяўчынак. Сюжэт стаў больш стройным і дынамічным – дзеці спявалі, танцавалі і садзіліся на шпагат. Казачніка адыграў былы акцёр і пастаноўшчык Тэатра юнага гледача, а цяпер рэжысёр Сямейнага інклюзіў-тэатра «i» Ігар Сідорчык. Вобраз феі ўвасобіла музыкант і кіраўнік МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» Таццяна Якаўлева, якая таксама выканала беларускую версію неапалітанскай песні «O sole mio». Мяркуючы па рэакцыі залы, кульмінацыя кранула гледачоў.
![dsc_9504.jpg dsc_9504.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_9504.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![dsc_9519.jpg dsc_9519.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_9519.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![dsc_9527.jpg dsc_9527.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_9527.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
П'еса «Флейта-чарадзейка» напісаная на беларускай мове. Сюжэт распавядае пра прыгоды дзяцей, якія прыехалі пагасцяваць да дзядзькі ў вёску і апынуліся ў казачным сусвеце. Дзеці спрабуюць знайсці чароўную флейту, каб выратаваць лес і аднавіць натуральны цыкл прыроды. Рэальны і выдуманы свет цесна пераплецены, а падарожжы дзяцей прыводзяць да нечаканай, але шчаслівай развязкі.
![dsc_9531.jpg dsc_9531.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_9531.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![dsc_9533.jpg dsc_9533.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_9533.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![dsc_9535.jpg dsc_9535.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_9535.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пастаноўка змяшчае алегорыі і схаваныя сімвалы, таму апынулася цікавай як дзецям, так і дарослым. Адных зацікавіў казачны сюжэт, іншых - падтэкст і незвычайнасць таго, што адбываецца. Драматургам ўдалося паставіць мюзікл, на які цікава прыйсці ўсёй сям'ёй.
![dsc_9542.jpg dsc_9542.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_9542.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![dsc_9562.jpg dsc_9562.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_9562.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![dsc_9584.jpg dsc_9584.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_9584.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сямейны інклюзіў-тэатр «i» ставіць сваёй мэтай фарміраванне грамадства роўных магчымасцяў. «Пасля спектакля ў людзей мяняецца стаўленне да «асаблівых» дзецяй: многія пачынаюць разумець, што дзеці з аўтызмам нароўні з іншымі могуць выконваць задачы, якія патрабуюць майстэрства, адвагі і кемлівасці, – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў. – Дзякуючы такім мерапрыемствам «асаблівыя» дзеці атрымліваюць шанец стаць часткай грамадства, знайсці сябе і рэалізаваць творчы патэнцыял, тады як гледачы могуць выдатна правесці час і атрымаць задавальненне ад убачанага спектакля».
![dsc_9610.jpg dsc_9610.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_9610.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![dsc_9629.jpg dsc_9629.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_9629.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Стваральнікі мюзікла разлічваюць, што п'есы з удзелам дзяцей з аўтызмам стануць традыцыяй і для гарадзенскіх драматургаў. «Мы паказалі, што «асаблівыя» дзеці здольныя «пражываць» ролі і выступаць перад вялікай аўдыторыяй, таксама як і іншыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Калі ў Гродне ці любым іншым горадзе з'явяцца такога роду ініцыятывы, то мы з задавальненнем падзелімся сваім вопытам», – падкрэсліў прадзюсер мюзікла Леанід Дынерштейн.
![dsc_9726.jpg dsc_9726.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_9726.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сямейны інклюзіў-тэатр «i» быў сфармаваны ў пачатку 2016 года. Яго заснавальнікамі сталі МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» і кампанія velcom, а падрыхтоўкай юных акцёраў безкаштоўна занялася творчая студыя Ірыны Пушкаровай. Восенню і зімой тэатр выступае з гастролямі па ўсёй Беларусі. «Флейту-чарадзейку» раней ужо паказалі ў Мінску, Гомелі і Магілёве.
Паводле прэс-рэлізу