У Польшчы гучна прагучалі галасы беларускіх палітвязняў

Прэм'ера спектакля па дакументальнай п'есе Андрэя Курэйчыка адбылася ў тэатры ім. Маджэўскай ў Легніцы.

dsc_8795.jpg


У Польшчы адбылася сусветная прэм'ера дакументальнай п'есы, прысвечанай беларусам, якія сталі ахвярамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Тэкст, складзены драматургам Андрэем Курэйчыкам з інтэрв'ю, лістоў, судовых дакументаў і прамоў, больш за 20 герояў паставілі ў адным з найлепшых тэатраў краіны — Тэатры Марджыеўскай у Легніцы.

dsc_8552.jpg


Рэжысёр Лукаш Кош стварыў эпічнае палатно, што распавядае пра беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі, якія давялося перажыць беларускаму народу. Героямі спектакля сталі як вядомыя вязні сістэмы: Марыя Калеснікава, Мікалай Статкевіч, Ігар Лосік, асуджаныя і затрыманыя па гучных справах «студэнтаў», «Прэс-клуба», «Тутбая», айцішнікі, бізнесмены, пенсіянеры, паэты і многія іншыя — усяго больш за 20 пранізлівых гісторый людзей, якія трапілі ў жорны сістэмы.

dsc_8584.jpg


«Гэтыя дваццаць гісторый прыйшлося адбіраць з больш як 700, — расказаў пра працу над п'есай Андрэй Курэйчык. — Але і гэта кропля ў моры. Мы ведаем, што іх дзясяткі тысяч. Як і з "Обиженными.Беларусь" (папярэдні праект аўтара, які быў паказаны больш за 200 разоў у 30 краінах), мы спадзяёмся падняць хвалю салідарнасці з палітвязнямі тэатраў і іх публікі ў розных краінах».

dsc_8605.jpg


Рэжысёр спектакля Лукаш Кош адзначыў: «Для многіх палітвязні прадстаўляюць нейкую агульную масу. Тэрмін, за якім не відаць канкрэтнага чалавека. Вось іх сто, дзвесце, тысячы. Наш прынцып працы над спектаклем быў іншым: кожны палітвязень — гэта асобны свет, асобны сусвет. Гэты спектакль — дэманстрацыя павагі да кожнага, хто выйшаў на гэтую барацьбу».

dsc_8618.jpg


Па рашэнні дырэктара тэатра Якава Гломба спектакль у падтрымку Беларусі паставілі ў найкарацейшыя тэрміны, каб паспець да міжнародных дзён салідарнасці з палітвязнямі, якія абвясціла Святлана Ціханоўская.

dsc_8643.jpg

screen_shot_2021_11_15_at_5.27.08_pm.png