Затрыманыя валанцёры «Страны для жизни» знаходзяцца ў інфармацыйнай блакадзе

Валанцёрам фонду «Страна для жизни» не перадаюць лісты. Ад іх таксама не даходзіць карэспандэнцыя, паведамляе «Вясна».

1e2988ea_1c76_4ac3_9b88_529134e8f823_cx0_cy5_cw0_w1023_r1_s.jpg

Валанцёраў Таццяну Астроўскую, Антона Сташэўскага і Юлію Сырых ужо больш за 4 месяцы трымаюць за кратамі ў СІЗА на Валадарскага. Іх затрымалі 9 ліпеня падчас «шырокамаштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб». І абвінавацілі ў «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» за тое, што яны збіралі прадукты і фармавалі перадачы для палітвязняў.

Па стане на 16 лістапада ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 862 чалавекі.