У Маладзечне былому супрацоўніку міліцыі прысудзілі паўтара года калоніі
16 лістапада ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі палітвязня Дзмітрыя Скрэтуцкага, піша «Вясна».
Суддзя Каханоўская прызнала 36-гадовага прадпрымальніка
вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса.
Мужчыну затрымалі 4 жніўня 2021 года. Паводле версіі абвінавачання, з 12 жніўня па 12 кастрычніка 2020 года ён «заклікаў да ўдзелу ў незаконных масавых дзеяннях грамадска-палітычнага характара ў тэлеграм-каналах». Таксама падчас даследавання матэрыялаў справы было агучана, што ў чатах Скрэтуцкі пісаў, што можа апазнаць супрацоўнікаў міліцыі, калі яму дашлюць фотаздымкі.