У Жыровіцкім манастыры могуць знесці флігелі XIX стагоддзя
Аб праблемах рэстаўрацыі Жыровіцкага манастыра паведаміў кіраўнік Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Паводле яго, мы можам страціць бакавыя флігелі, якія ў ХІХ стагоддзі былі дабудаваныя да званіцы, а да Успенскага сабора могуць дадаць прыбудову. Таварыства мае дакументы, якія падцвярджаюць самыя негатыўныя чаканні.
![pomniki.budzma.org pomniki.budzma.org](/img/v1/images/800px_d0b6d18bd180d0bed0b2d196d187d18b_d186d0b0d180d0bad0b2d0b0_d0b7d0b2d0b0d0bdd18cd0bdd196d186d0b0_11.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
pomniki.budzma.org
Як паведаміў Антон Астаповіч, згодна дзяржінвестпраграмы цяпер праводзяцца працы па падрыхтоўцы святкавання 500-годдзя Свята-Успенскага манастыра ў Жыровічах, у межах якіх прадугледжваецца выкананне прац па рэканструкцыі комплекснай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння «Ансамбль Свята-Успенскага манастыра», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, а менавіта выкананне прац па званіцы з бакавымі флігелямі і па прыбудове да Свята-Успенскага сабора.
Заўважаны даволі трывожныя тэндэнцыі. Мы можам страціць бакавыя флігелі, якія ў 19-м ст. былі дабудаваны да званіцы, а да Успенскага сабора могуць дадаць прыбудову. Таварыства мае дакументы, якія падцвярджаюць самыя негатыўныя чаканні. Грамадскасць, а менавіта шэраг дзеячоў культуры і мастацтва, прадстаўнікі архітэктурнай супольнасц, і ўжо накіравалі калектыўны зварот у Адміністрацыю прэзідэнта на імя Н.І.Качанавай. Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры не засталося ў баку ад праблемы і таксама звярнулася да Адміністрацыі прэзідэнта і аналагічныя лісты накіравала ў Генпракуратуру і Міністэрства культуры.
У Таварыстве спадзяюцца, што пры дадатковай падтрымцы прадстаўнікоў грамадскасці і прафесійных супольнасцяў, сродкаў масавай інфармацыі, удасца накіраваць працы ў прававыя межы і на рэйкі навукова-абгрунтаванага падыходу.
Звароты апублікаваныя на сайце pomniki.budzma.org.