У Мінску адбылася вечарына, прысвечаная 120-годдзю з дня народзін Максіма Багдановіча
12 снежня ў мінскай сядзібе рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны адбылася творчая сяброўская вечарына,
прысвечаная 120-годдзю з дня народзін паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка і публіцыста Максіма Багдановіча (09.12.1891, Мінск —25.05.1917, Ялта).
Ініцыявала вечарыну рада ТБМ Савецкага раёна сталіцы, а яе вядучымі выступілі старшыня раённай рады грамадскага аб’яднання, бард Аляксей Галіч, бард Таццяна Беланогая і актывіст ТБМ Лета
Устыновіч.

Як паведаміў карэспандэнту “Новага часу Аляксей Галіч, вечарыну ўпрыгожвала інсталяцыя — факсімільнае выданне адзінага прыжыццёвага зборніка паэзіі Багдановіча
“Вянок, выдадзенага ў 1913 годзе ў Вільні, а таксама керамічны падсвечнік ў выглядзе хаты з запаленай свечкай, які ўвасобіў апошні прыстанак паэта ў Крыму. Акрамя таго, падчас
вечарыны экспанавалася калекцыя кніжных выданняў, пачынаючы ад 1946 года. Сярод іх — творы паэта, літаратуразнаўчыя і краязнаўчыя даследаванні, а таксама партытуры твораў беларускіх
кампазітараў на словы Багдановіча.
Удзельнікаў вечарыны прывіталі сябры рады ТБМ імя Тадэвуша Касцюшкі Кастрычніцкага раёна сталіцы, а таксама кіраўнік гісторыка-патрыятычнага клубу “Спадчына з вёскі Дварэц
Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці Наталля Ляўкевіч. Сябры гэтага клубу вывучаюць творчасць класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
Гледачам была прапанаваная літаратурна-музычная кампазіцыя. На вечарыне прагучалі як вядомыя песні на словы паэта (“Зорка Венера і “Пагоня), так і вершы Максіма
Багдановіча, нядаўна пакладзеныя на музыку Таццянай Беланогай.
“Мы прадставілі Багдановіча як лірыка, драматурга і філосафа. У сваіх вершах паэт раскрываў таямніцы быцця, у тым ліку адносіны да маці і да жанчыны, да дзіцяці, да жыцця і смерці. Цяжка
хворы, паэт быў вельмі прагны да жыцця. Вось чаму ў яго паэзіі шмат трагічнасці, пранікнёнасці і вельмі востра адчуваюцца ўсе жыццёвыя каштоўнасці. Мы імкнуліся закрануць тэму еднасці паэта з
прыродай, з народам і нацыянальнымі традыцыямі, а таксама паказаць надта тонкае адчуванне гэтых адносін ў паэзіі Багдановіча. Узяўшы на ўзбраенне новыя формы вершаскладання, класічныя для заходняй
цывілізацыі, паэт далучаў Беларусь да еўрапейскай культуры. Багдановіч лічыў самым важным пакінуць пасля сябе плён. І ў сваім вершы “Летапісец паэт заклікае нашчадкаў-беларусаў
таксама пакінуць пасля сябе свайму народу нешта важнае і карыснае, — сказаў Галіч.
Паводле яго слоў, выкладчык Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Базыль Ермаловіч распавёў пра пераклады творчасці Багдановіча на нямецкую мову і беларуска-нямецкія культурныя сувязі на
мяжы XIX–XX стагоддзяў.