У Мінску адкрылася выстава нямецкага фатографа Герыта Энгеля “Берлін. Фотаздымкі”

7 сакавіка ў мінскім Палацы мастацтва адкрылася выстава нямецкага фатографа Герыта Энгеля “Берлін. Фотаздымкі.

На выставе, арганізаванай Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, экспануюцца 42 фотаздымкі, зробленыя аўтарам падчас яго працы над аднайменным альбомам, які выйшаў у свет у Германіі ў 2009 годзе і ўжо другі раз прынёс вялікі поспех аўтару. Першая слава прыйшла да фатографа пасля публікацыі яго фотапраекта “Манхэтэн. Нью-Ёрк у 2006 годзе.



46d045ff5190f6ea93739da6c0aa19bc.jpg

7 сакавіка ў мінскім Палацы мастацтва адкрылася выстава нямецкага фатографа Герыта Энгеля “Берлін. Фотаздымкі.
На выставе, арганізаванай Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, экспануюцца 42 фотаздымкі, зробленыя аўтарам падчас яго працы над аднайменным альбомам, які выйшаў у свет у Германіі ў 2009 годзе і ўжо другі раз прынёс вялікі поспех аўтару. Першая слава прыйшла да фатографа пасля публікацыі яго фотапраекта “Манхэтэн. Нью-Ёрк у 2006 годзе.
Усе фотаздымкі экспазіцыі вытрыманы ў адным стылі, дзе архітэктурныя аб’екты адлюстраваны прадметна, на фоне неба светла-шэрага колеру, з мінімумам фарбаў і раўнамернай глыбінёй рэзкасці. Храналагічны парадак помнікаў дойлідства дазваляе прасачыць архітэктурную гісторыю Берліна ад пачатку XIII стагоддзя (царква святога Мікалая, 1230 год) да XXI стагоддзя (галерэя Хінтэр дэм Гісхаўс, 2008 год, праект Дэвіда Чыперфілда).
Паводле слоў дырэктара Інстытута імя Гётэ Франка Баўмана, Герыт Энгель з’яўляецца адным з самых знакамітых нямецкіх фатографаў, які здымае гарады. Франк Баўман адзначае, што для таго, каб рэалізаваць сваю задуму, Энгель два гады раз’язджаў на веласіпедзе па Берліне, зрабіў сотні здымкаў помнікаў архітэктуры, узведзеных за апошнія восем стагоддзяў, каб паказаць іх людзям. “Гэта не выстава для турыстаў, аднак ад яе прагляду вы адразу адчуеце настальгію па Берліну, — адзначыў дырэктар інстытута. Паводле яго слоў, у адрозненне ад турыстычных даведнікаў, дзе архітэктурныя славутасці зняты на фоне блакітнага ці сіняга неба, на здымках Энгеля неба шэрага колеру, як матавая грунтоўка на палатне карціны. Герыт Энгель лічыць, што так яно і павінна быць, каб не было рэзкіх ценяў і каб аб’екты не расплываліся. Энгель імкнецца здымаць помнікі архітэктуры так аб’ектыўна, наколькі гэта магчыма. Будучы архітэктарам і фатографам адначасова, Герыт Энгель імкнецца вылучыць з дынамічнага гарадскога жыцця ўзоры самага трывалага і стойкага мастацтва, зробленага з цэглы і шкла, бетону і металу — архітэктуру як суму ўсіх гарадскіх збудаванняў. На яго здымках з мінімумам колеру паўстаюць індывідуальныя вобразы вялікага горада, — сказаў Баўман.

3(5).jpg


Ён падзякаваў арганізатарам выставы і выказаў надзею на далейшае супрацоўніцтва з Беларускім саюзам мастакоў. Паводле яго слоў, гэтая выстава ўжо экспанавалася ў Сербіі, цяпер дэманструецца ў Беларусі, а потым паедзе ў Кітай, Сінгапур, Італію, Фінляндыю і іншыя краіны свету.
Намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў па выставачнай дзейнасці Сяргей Цімохаў выказаў спадзяванне на развіццё стасункаў творчага аб’яднання з нямецкімі калегамі, а таксама з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску. Паводле яго слоў, менавіта інстытут стварае ў сталіцы Беларусі атмасферу культурнага жыцця вялікіх нямецкіх гарадоў, у тым ліку Мюнстэра і Берліна, з мастакамі якіх сябруюць беларускія творцы. “Так, у берлінскай галерэі “Тахелес плённа працуе наш вядомы мастак Аляксандр Родзін, — сказаў Цімохаў.
Як адзначыў першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, выстава адбываецца не ў самы лепшы час для беларуска-нямецкіх дачыненняў. “Але культура і мастацтва заўсёды былі вышэй за ўсякую палітыку і дыпламатыю. Спадзяюся, што так будзе і зараз, — сказаў Сітніца.

5(2)_logo.jpg


Герыт Энгель нарадзіўся ў 1965 годзе ў нямецкім горадзе Эсэн. Атрымаў адукацыю ў Мюнхене па спецыяльнасцях архітэктура і фатаграфія. Жыве і працуе ў Берліне.
Выстава працуе да 23 сакавіка. З 28 сакавіка па 16 красавіка яна будзе дэманстравацца ў Гомелі, у палацава-паркавым ансамблі Румянцавых-Паскевічаў.