Унутраныя LANDшафты
17 лістапада ў Музеі сучаснага мастацтва (на рагу праспекта Незалежнасці і плошчы Якуба Коласа ў Мінску) адчынілася не зусім звычайная выстава «Унутраныя
LANDшафты.
Хаця сама па сабе выстава з’яўляецца часткай агульнанацыянальнага выставачнага праекта “Зямля пад белымі крыламі, пра які мы ўжо пісалі, яна відавочна стаіць трошкі
паасобку ад мастацкага мэйнстрыму краіны.
17 лістапада ў Музеі сучаснага мастацтва (на рагу праспекта Незалежнасці і плошчы Якуба Коласа ў Мінску) адчынілася не зусім звычайная выстава «Унутраныя
LANDшафты.
Хаця сама па сабе выстава з’яўляецца часткай агульнанацыянальнага выставачнага праекта “Зямля пад белымі крыламі, пра які мы ўжо пісалі, яна відавочна стаіць трошкі
паасобку ад мастацкага мэйнстрыму краіны.
Нават мантаж выставы пачынаўся незвычайна. 16 лістапада маю ўвагу прыцягнулі тры бабулі з кіёчкамі, якія перад вокнамі Музея жыва і зацікаўлена, як дзеці, спрабавалі зазірнуць у выставачныя
памяшканні з вуліцы праз паўпрычыненыя жалюзі. “Што яны там выставілі! — цікавіліся бабулькі. За вокнамі было відаць… старыя пашарпаныя і парослыя мохам
вуллі…
За дзень да вулляў дадаліся: вігвам з інсталяваным пры ім магнітафонам, які аднаўляе шум марскога прыбою (інсталяцыя Алены Атрашкевіч “Мары аб моры, 2010), вялікі блакітны
паветраны шар з геліем, прычэплены да маленькага кампутарчыка, на экране якога плывуць аблокі (вобраз неба). Аркушы паперы на сцяне доўгім шэрагам, з напісанымі на іх кароткімі фразамі, якія
апісваюць уражанне, што пакінула ў гледача рэальная карціна, калі б яна вісела на месцы аркуша з інскрыпцыяй. Праектар на пераходзе (зацемненым) з першага паверху на другі, да малой выставачнай залы,
дэманструе на сцяне бліскі сонечных праменяў на паверхні вады.
Адным словам, адмысловымі нежывапіснымі, але музычнымі, аб’ёмнымі, інтэрактыўнымі сродкамі, інсталяцыямі, музей пераўтвараецца ў нейкае гарманічнае прыроднае асяроддзе. Дзе не хочацца
грашыць па-дробнаму, таму на вернісажы гасцям прапаноўвалі замест звычайнага віна… бярозавік.
Аляксей Хадыка з аўтарам ідэі вігвама
Ігарам Тхэлам (якую ўвасобіла Алена Атрашкевіч)
Зусім не дзіўна, што адкрыццё прыцягнула павышаную ўвагу і апрача проста гасцей яго наведаў амбасадар Францыі, першы намеснік міністра культуры і іншыя афіцыйныя асобы. Мастацтвазнаўца Ларыса
Фінкельштэйн адразу на адкрыцці з захапленнем праводзіла экскурсію сваім студэнтам-дызайнерам. Засталося пералічыць аўтараў праекта (Алена Атрашкевіч, Дзяніс Барсукоў, Павел Вайніцкі (адначасова
куратар), Сяргей Ждановіч, Сяргей Завіжэнец, Дар’я Іваноўская, Ігар Саўчанка). А таксама паведаміць, што экспазіцыя працягнецца па 6 снежня, таму запрашаю чытачоў “НЧ
прыйсці ў гэты музей — атрымаць задавальненне.