Вадзяныя млыны пад Горадняй: схаваны турыстычны патэнцыял

Толькі на невялічкай рэчцы Ласасянцы захавалася ажно пяць млыноў XVIII–XIX стст.



mlyn_u_lasosnie_na_maliunku_napalieona_ordy.jpg

Млыны – вадзяныя, паравыя, ветракі – цягам апошніх некалькіх дзесяцігоддзяў цалкам зніклі з беларускіх краявідаў. Эканамічны і гаспадарчы сэнс даўно страчаныя, а да разумення рэнавацыйнага і турыстычнага патэнцыялу такіх аб’ектаў грамадства толькі падыходзіць.

Млыны з-над Ласасянкі, якая ўпадае ў Нёман зусім побач з горадам, яскравы прыклад таго, як можа занядбаць, а як – выкарыстаць сваю спадчыну. Пяць млыноў – пяць лёсаў.

Млын у Ласосне 

belsat.eu__media_uploads_i_1483e1343ffd46954eacc74f756c638d.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_0b79fc828a427f302cbe571c37f17dc5.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_6f8fbb68993b48a0fc53b53c97f4d0de.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_0935908556e528da74628d54a8d4d475.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_17f3f87aaca02da7ad0753c1875f8232.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_943cc7bc46fcaefd754074ade427ef04.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_d81aa0174dd0897d7588103347c58aac.html

    Калі ехаць з Горадні ў бок Сапоцкіна ды Свяцку, абавязкова давядзецца перасекчы мост у Ласосне адразу на выездзе з гораду. Калісьці менавіта тут праходзіла мяжа паміж Расейскай імперыяй і Царствам Польскім, мост быў памежным. Цікава, што на малюнку Напалеона Орды, дзе выяўлены акурат гэты млын побач з ім красуе …памежны слуп, які, на жаль, да нас не дайшоў.

    belsat.eu__media_uploads_i_45d85ed85e44d75ff290d6cb9a4a0a91.html

    Млын у Ласосне на малюнку Напалеона Орды

    Ад млына каля Ласосны засталіся толькі сцены ды жывапісныя каскады на самой рэчцы. Унутры будынак засмечаны ды зарослы кустоўем. А вось моцныя каменныя сцены для практыкаванняў выкарыстоўваюць скалалазы: дзе-нідзе бачныя адмысловыя гачкі для замацоўвання рыштунку.

    Варта дадаць, што становішча млына надзвычай удалае: зрабіўшы тут, напрыклад, рэстаран або бар разам з міні-музеем, можна разлічваць на ўсе турыстычныя групы, якія рухаюцца ў бок Аўгустоўскага каналу з гораду.

    Млын на Фолюшы

    belsat.eu__media_uploads_i_7b47be6638b1e3cc09371b339ee7a312.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_1e38b27e409ee2969063ad70a1c34cc9.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_8799e6e255d0e9d2b404cd515a8fdc76.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_73fec1956a11df51d73cd651d32fb826.html

    Як і папярэдні ласасянскі млын, млын на Фолюшы з’яўляецца часткай Кунстава – «гораду рамёстваў» (Kunststadt), які паўстаў у раёне Ласосны дзякуючы намаганням гарадзенскага старасты Антонія Тызэнгаўза напрыканцы XVIII ст.

    Паводле ідэі рэфарматара тагачаснай каралеўскай гаспадаркі, запрошаныя з Еўропы рамеснікі мусілі сканцэнтравацца разам са сваёй вытворчасцю – мануфактурамі ды млынамі – менавіта тут, на ўскрайку гораду.

    Млын у даліне паміж вайсковай часткай, мікрараёнам Фолюш ды вёскай Ласосна – пакуль што самы ўдалы прыклад захавання падобнага помніка прамысловай архітэктуры. У будынку XVIII ст. зараз невялічкі гатэль, а побач – тэрыторыя адпачынку з газонамі і тэніснымі кортамі.

    Разам з тым, пра яго існаванне акрамя як праз інтэрнэт наўрацці дзе дазнаешся. Звонку будынак мала заўважны: губляецца ў зеляніне, а жывапісная тэрыторыя вакол выкарыстоўваецца як «дзікія дачы» з пасадкамі памідораў ды бульбы або месца, дзе выпівае публіка з бліжэйшага мікрараёну, пра што сведчаць горы бутэлек тут жа.

    Млын у Новіках

    belsat.eu__media_uploads_i_488c5c6a321bd8f3705eb24b223e5237.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_082ba8a1d03dafc41377aaa3143e0320.html

    Не даязджаючы да возера Юбілейнага каля вёскі Новікі, якая зараз уваходзіць у рысу горада, пры самым мосце праз Ласасянку захаваліся рэшткі невялікага млына з найбольш, мабыць, трагічным лёсам. Млын, імаверна канца ХІХ ст. быў драўляным, але з моцным каменным падмуркам і, зразумела, мураванымі канструкцыямі на вадзе.

    Яшчэ год 10 таму ў яго можна было зайсці і ўбачыць дзясяткі металічных і драўляных механізмаў сярод павуціння і мінулагодняга лісця. Сам памятаю вялікую шасцярню з надпісам «Dresden», якую ўжо тады нехта вывалак на вуліцу, бліжэй вады.

    Зараз ад млына засталася толькі адна сценка, якая да пары да часу не перашкаджае гаспадарам дому побач: пасля, мабыць, прыбяруць і яе. Механізмы ж зніклі ва ўмоўна-невядомым кірунку бліжэйшага пункту прыёму металалому… Праз год 5-10 колішні помнік тут будуць выдаваць толькі каскады на рэчцы, добра бачныя з мосту.

    Млын на Татарцы

    belsat.eu__media_uploads_i_95bf76cb028a0529c971689faef912d2.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_94278e476709042da1abff2d9a10d8f7.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_8d37e8b10c5b2de836c0aaf8ec6cad36.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_9aaab0fc922767104635ab687f9c9820.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_d0e01202880dc03dd22439af98ee9499.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_ae45f333b00d6eac682bcac58384422b.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_8948217ef5a066e8dfcd0d4a7b40112f.html

    Татарка – прыток Ласасянкі, які ўваходзіць у яе акурат побач з Юбілейным возерам. Тут жа, непадалёк маёнтку Караліна, стаіць адзіны ўнікальны для рэгіёна драўляны млын, які цалкам захаваўся. Паверыць у гэта сапраўды цяжка, бо ўнутры захавалася літаральна ўсё: ад цяжкіх механізмаў да шыльдачак на польскай мове.

    Год 5-7 таму, калі ў будынак можна было бесперашкодна трапіць, унутры можна было знайсці ледзьве не мяхі з мукой: такое ўражанне, што млынар наўпрост адышоў некуды і вось-вось вернецца, а колы, занураныя ў плынь вады ніколі і не пераставалі круціцца…

    Цяпер млын зачынены: з’явіліся гаспадары, якія ўзяліся за яго аднаўленне. Ужо зробленыя бетонныя шлюзавыя канструкцыі, наперадзе – сам будынак разам з механікай.

    У турыстычным плане месца проста фантастычнае: ад берагу Юбілейнага возера, дзе ўлетку поўна адпачываючых, сюды ісці хвілін 5. Разам з тым млын можа арганічна ўпісацца ў турыстычны маршрут: маёнтак Каробчыцы – маёнтак Караліна – 4-ы форт. Карацей, перспектываў – поўны кораб.

    Млын у Каробчыцах

    belsat.eu__media_uploads_i_5eedd411b6e5286bc0ab8d3de3258f4c.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_950b317eac83c285878e0c65e957ca2d.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_e0065049b0236097ce59e8ac20e87445.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_f977f430c8830643d45d94cc01b07429.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_0b1c64be77b0f78d5760d6abd12f2193.html

  • belsat.eu__media_uploads_i_cfdbe5150d3d9a00007a233951bec1db.html

    Калі троху збочыць з трасы з Горадні на Брузгі, то бок на Польшчу, і праехаць метраў сто да плаціны на Ласасянцы, можна трапіць у Новыя Каробчыцы – засценак з некалькіх дамоў, які вырас вакол млына, вядомага ажно з 1781 году. Пасля ўжо тут быў «Млын Маслоўскай», вядомы па прозвішчы сваёй уладальніцы, якая гаспадарыла тут ажно да бурлівых падзеяў Першай сусветнай і Грамадзянскай вайны. Далей усё за стандартам: нацыяналізаваны за саветамі, а пазней занядбаны і разбураны.

    У часы незалежнай Беларусі тут планавалі зрабіць і пітомнік для фарэлі, і бар, але ўсё беспаспяхова. У выніку будынак пачалі расцягваць па каменьчыку, за апошнія год 5 цалкам знік дах… Упарта стаяць толькі дзве каменныя сцяны. Рака пасунулася далей ад муроў, старое русла зарасло хмызам. Затое ў пары метрах ад будынку красуе крыніца: з коўшыкам ды кладачкай, каб падысці зручней было.

    Месца для турыстычнай атракцыі, падавалася б, лепш не прыдумаеш. Побач найпапулярнейшы ў гарадзенцаў пераезд праз польска-беларускую мяжу. Стаў сабе на трасе ўказальнік на гатэль ці бар ды зарабляй грошы. Ды і Ласасянка тут ці не найбольш шырокая: возера нагадвае. Сцены млына – грунтоўныя, глядзяць на ваду валунамі, толькі і чакаюць на гаспадара…

    Калі кажуць пра «Турыстычную Гарадзеншчыну» і розныя там «рэкрэацыйныя патэнцыялы», зазвычай, на ўвазе маюць замкі, палацы, пушчы, каналы… А што наконт меншых па аб’ёме, але не менш значных культурна і гістарычна аб’ектаў з ліку той жа прамысловай спадчыны?

    На іх рэканструкцыю не патрэбныя шалёныя бюджэты і прыбытак ад іх функцыянавання ў якасці маленькіх гатэляў ды рэстаранаў з няхай сабе адным музейным пакоем, зусім не эфемерны, як у выпадку з класічнымі музеямі.


    Варта задумацца, не забываючыся пры гэтым, што млын не замак, таму кожныя год 5-7 нешта будзе планава зносіцца, безнадзейна зарастаць смеццем і кустоўем або разбірацца гаспадарлівымі суседзямі на цэглу ды камяні з плоскімі шліфаванымі бакамі. Варта задумацца…

    belsat.eu