У Гродне 18-гадовага выпускніка арыштавалі ў самім ліцэі
Выпускніка прафесійнага будаўнічага ліцэя №1 Гродна ўзялі пад варту ў актавай зале на вачах ягоных аднакурснікаў і выкладчыкаў. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.

Супраць 18-гадовага хлопца ўзбуджана крымінальная справа і прад'яўлена абвінавачванне па артыкуле «набыццё і захоўванне без мэты збыту асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва». Следства ўжо ініцыявала прымяненне ў дачыненні да абвінавачанага меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Аб зробленым хлопцам злачынстве праваахоўнікі распавялі ўсім прысутнымі.
У ведамстве падкрэслілі, што гэта не першы выпадак, калі ў гэтай установе адукацыі публічна арыштоўваюць навучэнца.
Паводле: freesmi.by