
З яйкамі былі звязаны і розныя велікодныя гульні. Напрыклад, іх качалі па нахіленым жолабе і глядзелі, чыё далей пакоціцца. Іх хавалі пад шапку і адгадвалі, у які бок глядзіць дзюбка яйка. Але
найбольш распаўсюджанай была гульня ў біткі.
Сёння яйкі размалёўваюць рознымі ўзорамі і колерамі. А многія дызайнеры прапаноўваюць нестандартныя варыянты велікодных яек.