Выдавецкі семінар

Дзве краіны Вышаградскай групы наведала дэлегацыя беларускіх незалежных выдаўцоў.



У галерэі “Артатэка гарадской бібліятэкі Браціславы прайшла дыскусія на тэму “Выдавецкі бізнэс у Славакіі (невялікія выдавецтвы, іх роля і функцыянаванне на рынку;
аўтарскія правы; маркетынг і распаўсюд) з удзелам Attila Agoston (выдавецтва “Kalligram), Albert Marencin (“Marencin PT), KK Bagala (literarniklub.sk).
Наведалі ўдзельнікі семінара і буйныя выдавецтвы “Ikar і “Slovart.



Дзве краіны Вышаградскай групы наведала дэлегацыя беларускіх незалежных выдаўцоў.

У галерэі “Артатэка гарадской бібліятэкі Браціславы прайшла дыскусія на тэму “Выдавецкі бізнэс у Славакіі (невялікія выдавецтвы, іх роля і функцыянаванне на рынку; аўтарскія правы; маркетынг і распаўсюд) з удзелам Attila Agoston (выдавецтва “Kalligram), Albert Marencin (“Marencin PT), KK Bagala (literarniklub.sk). Наведалі ўдзельнікі семінара і буйныя выдавецтвы “Ikar і “Slovart.

У чэшскім Брно праца працягвалася ў выдавецтве “Vetrne mlyny і ў рэдакцыі часопіса “RozRazil.

У кангрэс-зале тэатра “Husa na provazku быў арганізаваны круглы стол на тэму “Выдавецкая справа ў Беларусі.

Гаворку “Выдавецкі бізнэс у Брно правёў Marek Seckar (“выдавецтва “Host), а міні-лекцыю “Чэшскі кніжны рынак, чытачы і электронныя публікацыі прачытаў Pavel Rehorнk (выдавецтва “Vetrne mlyny).

Пасля прагляду двух дакументальных фільмаў з цыклу “Беларусь ёсць паэзія адбыўся абмен думкамі на тэму “Літаратура і кіно (фільм і рэклама; эканамічны бок дзейнасці выдавецтва), а на заканчэнне былі рэпрэзентаваныя найбольш вядомыя сучасныя чэшскія аўтары і найбольш папулярныя кнігі.

Уладзімір Сіўчыкаў

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: