Выстава да 40-годдзя выдавецтва “Мастацкая літаратура”

13 чэрвеня ў Мінску, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры  адкрылася  выстава “Няхай світае свету!, прысвечаная 40-годдзю стварэння выдавецтва “Мастацкая літаратура.



89db09d856d45d361982edc10ce738a2.jpg

13 чэрвеня ў Мінску, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры  адкрылася  выстава “Няхай світае свету!, прысвечаная 40-годдзю стварэння выдавецтва “Мастацкая літаратура.

У экспазіцыі, назва якой — з вершу народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, прысвечанага дырэктару “Мастацкай літаратуры Міхася Дубянецкага, прадстаўлены серыі кніг выдавецтва, у тым ліку “Першая кніга паэта (выдаецца з 1968 года), “Першая кніга празаіка(з 1971), “Паэзія народаў СССР (з 1971), “Скарбы сусветнай літаратуры (з 1989), “Беларуская проза ХХ стагоддзя (з 1999), “Беларуская паэзія ХХ стагоддзя (з 1999), “Беларусь літаратурная (з 2003), “Жыццё знакамітых людзей Беларусі (з 2004) і “Залатое пяро (з 2007). Матэрыялы выставы знаёмяць з калектывамі, дзе ў свой час працавалі такія вядомыя дзеячы беларускай культуры, як Міхась Дубянецкі, Серафім Андраюк і Анатоль Кудравец.
Цікавасць уяўляюць пастанова ЦК КПБ і ўраду БССР ад 6 сакавіка 1972 года пра заснаванне “Мастацкай літаратуры, шматлікія яго ўзнагароды з міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў “Мастацтва кнігі, у тым ліку літаратурна-мастацкае выданне “Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны аўтара тэксту Леаніда Несцерчука і мастака Вячаслава Паўлаўца.
На выставе можна пазнаёміцца з ілюстрацыямі вядомых мастакоў кнігі, у тым ліку Міхася Басалыгі, Віктара Александровіча, Валеры Славука, Маргарыты Цімохавай і Уладзіміра Савіча, убачыць новыя серыі кніг — “Зямля мая, “Нашы героі, “Беларуская аўтарская казка і “Казкі ХХІ стагоддзя.


Як адзначыла дырэктар музея Лідзія Макарэвіч, адкрыццё выставы адбываецца ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных  Году кнігі. Паводле яе слоў, усе задумы, якія нараджаюцца ў пісьменнікаў, праходзяць праз рэдактараў, мастакоў, карэктараў, тэхнічных рэдактараў і іншых спецыялістаў выдавецтваў. Для папулярызацыі кніг “Мастацкай літаратуры ,Макарэвіч прапанавала галоўнаму рэдактару выдавецтва, паэту Віктару Шніпу сістэматычна праводзіць прэзентацыі новых выданняў у сценах музея.


Паводле словаў Віктара Шніпа, за 40 год свайго існавання ў выдавецтве пабачылі свет 5.189 найменняў кніг накладам ад 100 да 500 тысяч асобнікаў. У выдавецтве ў розны час працавалі рэдакцыі паэзіі і прозы, збораў твораў, выбраных твораў і перакладной літаратуры, крытыкі і драматургіі, а таксама літаратуры народаў СССР, супрацоўнікі якіх заўсёды гарэлі за справу, сказаў Шніп.


Паводле ягоных слоў, з 1972 года у “Мастацкай літаратуры выйшлі зборы твораў многіх вядомых айчынных літаратараў, у тым ліку Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Уладзіміра Караткевіча, Янкі Брыля, Васіля Быкава, Івана Мележа, Івана Навуменкі, Змітрака Бядулі, Андрэя Макаёнка, Ніла Гілевіча і Рыгора Барадуліна.


Зараз выдавецтва працуе над новымі праектамі, у тым ліку над выданнямі, прысвечанамымі 130-годдзю першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і 150-годдзю Беларускай чыгункі, сказаў Шніп. Апошняе амаль 1000-старонкавае выданне, ў якім больш за 700 ілюстрацый, стане своеасаблівай энцыклапедыяй айчыннай чыгункі, якую будавалі беларусы.
Дырэктар радыёстанцыі “Беларусь, паэт Навум Гальпяровіч нагадаў, што днямі адзначалася 1.150-годдзе Полацка. “Як ураджэнец гэтага горада я ганаруся тым, што менавіта з Полацка пайшла наша літаратура і кнігавыдавецкая справа: ад Ефрасінні Полацкай, якая перапісвала кнігі, і народжананага ў Полацку сына гарадскога купца Лукі Францішка Скарыны, які 495 год таму ўпершыню надрукаваў кнігу на роднай мове ў далёкай Празе і кожны асобнік падпісваў, што ён выдадзена доктарам Скарынам са слаўнага горада Полацка, — сказаў Гальчяровіч.
Ён выказаў упэўненасць, што ў выдавецтва яшчэ шмат юбілеяў, бо пакуль жыве беларуская слова, будуць жыць айчынная кніга і нацыянальныя выдавецтвы.