Выстава твораў кітайскіх мастакоў
У Палацы мастацтва адкрылася выстава твораў кітайскіх мастакоў Акадэміі жывапісу горада Сіань (правінцыя Шаньсі).
Арганізатарамі выставы выступілі пасольства Беларусі ў КНР, Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускі саюз мастакоў (БСМ).
У Палацы мастацтва адкрылася выстава твораў кітайскіх мастакоў Акадэміі жывапісу горада Сіань (правінцыя Шаньсі).
Арганізатарамі выставы выступілі пасольства Беларусі ў КНР, Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускі саюз мастакоў (БСМ).
У экспазіцыі — больш за 50 прац (краявіды, нацюрморты, партрэты і сюжэтныя палотны) мастакоў КНР, дэлегацыя каторых знаходзіцца ў Мінску з 9 па 13 чэрвеня ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных
20-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем.
Дэлегацыю ўзначальвае дэпутат Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў і Народна-палітычнага кансультатыўнага савета КНР, старшыня Асацыяцыі мастацтваў Сіаня і дырэктар Акадэміі
мастацтваў Сіаня, мастак Ван Сіцзін.
Як паведаміў першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі, бягучы год характарызуецца вельмі яркай і насычанай праграмай у галіне беларуска-кітайскіх культурных стасункаў. Так, паводле
ягоных слоў, гэта ўжо другая выстава кітайскіх мастакоў у сталічным Палацы мастацтва, першая адбылася ў студзені гэтага года Акрамя таго, на працягу года беларусы знаёміліся з кітайскай культурай і
праз выступы маладых музыкаў, а на верасень запланавана правядзенне Дзён беларускай культуры ў КНР, сказаў намеснік міністра. Ён выказаў надзею, што гэтыя творчыя акцыі будуць спрыяць умацаванню
дружбы паміж народамі дзвюх краін і ўзаемаабагачэнню беларускай і кітайскай культур. Карачэўскі падзякаваў кітайскіх мастакоў, што падарылі Беларусі свае творы, прысвечаныя народным паэтам Беларусі
Янку Купале і Якубу Коласу, 130-годдзе з дня нараджэння каторых адзначаецца ў бягучым годзе.
Ван Сіцзын назваў выставу “значнай падзеяй у культурным жыцці Кітая і Беларусі — краін са старажытнай культурай. Паводле ягоных слоў, кітайцы пазнаёміліся з культурай
Беларусі — краіны тысяч азёр — з музыкай, жывапісам і мастацтвам танца пад час сусветнай выставы “Экспо–2010 ў Шанхаі. “І гэтае знаёмства
пакінула глыбокі след у нашых душах. А зараз, калі мы знаходзімся на радзіме вялікага беларускага паэта Янкі Купалы, мы з новай сілай адчулі глыбіню старажытнай гісторыі і культуры
Беларусі, — сказаў мастак. Сіань, які на працягу сваёй доўгай гісторыі быў сталіцай 12 кітайскіх дынастый і з’яўляецца адным з найстаражытнейшых гарадоў свету, стаў
прызнаным цэнтрам культуры Кітая , у тым ліку і яго выяўленчага мастацтва. Мастак выказаў надзею, што ў памяці беларусаў застануцца майстэрства і віртуознасць кітайскіх мастакоў, якія ў выстаўленых
творах адлюстроўваюць жыццё сваёй краіны.
Начальнік упраўлення краін Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў Леанід Бацяноўскі адзначыў, што 20 гадоў — невялікі час для гісторыі, тым больш для Кітая з яго шмат тысячагадовым
мінулым. “Але для незалежнай Беларусі 20 год — гэта амаль час нашай незалежнасці. І двухбаковыя адносіны паміж краінамі характарызуюцца як вялікі і цудоўны прагрэс,
— сказаў дыпламат. Паводле ягоных слоў, за мінулыя 20 гадоў гадавы таваразварот паміж краінамі павялічыўся амаль у 100 разоў і дасягнуў 3 млрд. долараў ЗША.
Старшыня БСМ, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Савіч выказаў надзею, што экспазіцыя выкліча
цікавасць у аматараў выяўленчага мастацтва і атрымае шырокі рэзананс ў беларускім грамадстве.
Пасля адкрыцця выставы кітайскія мастакі правялі майстар-клас і распавялі пра асаблівасці нацыянальнага традыцыйнага жывапісу.