Жанчына, якая баіцца сваіх кніг
Яна распавядае пра чалавека, які не можа быць без пакут. За гэта ў гэтым годзе беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч была адзначана нобелеўскай прэміяй па літаратуры.
З нобелеўскай прэміяй для беларускі Святланы Алексіевіч быў ушанаваны культурны здабытак той зямлі, якая згодна з апісаннем амерыканскага гісторыка Тымаці Снайдэра пра крывавыя землі („Bloodlands“) падыходзіць пад яго як ніякая іншая ў Еўропе. Беларусь была ў асаблівай ступені амаль выключна кавадлам, а не молатам гісторыі, яна была спадарожнікам расійскай рэвалюцыі, сталінізма, ніколі не была ўплывовай сілай, заўсёды аб’ектам, не развіла такога моцнага нацыянальнага руху за роўнасць як Україна.
Падчас Другой сусветнай вайны краіна страціла амаль трэцюю частку сваіх жыхароў, сталіца Мінск і сотні вёсак былі цалкам разбураныя, аднак ваенныя подзвігі, а таксама жорсткасці беларусаў апісваюцца ў кнізе як поспехі маскоўскага савецкага кіраўніцтва. Святлана Алексіевіч змагла надаць індывідуальным успамінам людзей такую мастацкую форму, якая здымала з вопыту гэтых людзей літаратурную маску. Яна піша гістарычны малюнак, які не імкнецца да будучыні, але з’яўляецца габеленам амаль апакаліптычных споведзяў.
Чаму Святлана Алексіевіч заслугоўвае нобелеўскую прэмію
Таксама Томас Ман ведаў, што насамрэч можна давяраць толькі свайму вопыту пакуты, у той час як шчасце і поспех хутчэй падманваюць. Святлана Алексіевіч, як яна сама вызнае, знаходзіцца ва ўладзе рэчаіснасці і людзей, якія ей падгінаюцца. Пісьменніца нарадзілася ў 1948 годзе ў украінскім Іванава-Франкоўску, які перад вайной быў польскім, была дзіцем тамашняй украінкі і беларускага “акупанта”, расла потым у вялікай беднасці ў Мінску. Аднак манашкі манастыра, які знаходзіўся побач, “класавыя ворагі”, дапамагалі дзіцяці козьім малаком. І хоць тэрор і вайна каштавалі жыцця адзінаццаці яе родзічаў, яе бацька застаўся верны сваёй камуністычнай веры на працягу жыцця і быў пахаваны разам з партыйнай кніжкай.
Сведкі Апакаліпсіса
Святлана Алексіевіч, якая як яе бацька вывучала ў Мінску журналістыку, напачатку не інтэрэсавалася палітыкай. Пакуль не сустрэла жанчыну, якая падчас Другой сусветнай вайны была снайперкай і распавяла пра перажытае пад час вайны. Акрамя таго яе не пакідалі ў спакой размовы іншых жанчын пра іх вопыт у вайне, якія яна чула. Напрыклад пра маўклівых ветэранаў, якія сноўдаліся на драўляных дошчачках па рынках, дзе часам жанчына знаходзіла сабе мужа і цягнула потым рукой дадому. Спосаб, як людзі скардзіліся на свае мінулае і ўзнаўлялі яго ў памяці, як, па фармуліроўцы самой Алексіевіч, адчыняліся асабістыя небы і пеклы, зачароўваў яе. Адсюль з’явілася яе кніга “У вайны не жаночы твар”, чыя назва гуляе з рускай граматыкай, дзе “вайна” мае жаночы род. Пасля жорсткіх сутыкненняў з савецкай цэнзурай яна з’явілася ў друку ў 1985.
Яе збіранне вусных крыніц аб чарнобыльскай катастрофе 1986, якая адбылася ва Украіне, аднак забрудзіла пераважна тэрыторыю Беларусі, вылілася ў “Чарнобыльскую малітву”. Яе героі, цяжарная жонка ліквідатара, якая абдымала свайго аблучанага мужа ў бальніцы, нарадзіла хворае дзіця, якое памерла праз некалькі дзен, былі не ахвярамі катастрофы, а, па яе словах, сведкамі апошніх дзен. Таму і называецца так кніга “Хроніка будучыні”. Святлана Алексіевіч упэўненая, што мы не вывучылі урок Чарнобыля, які заключаецца ў тым, што мы не можам скарыць прыроду. Катастрофа на Фукусіме ўпэўніла яе ў гэтым меркаванні.
Паводле: Frankfurter Allgemeine
Пераклад Піліпа Падбярозкіна