«Аднавіць канструктыўную працу»: Як Мінск павіншаваў «недружалюбную дзяржаву» з Днём незалежнасці

Што хаваецца за віншаваннем Лукашэнкі народа Малдовы (але не яе кіраўніцтва) Днём незалежнасці і аб якім супрацоўніцтве і «канструктыўнай працы» ідзе гаворка?

Валер Карбалевіч. Фота gazetaby.com

Валер Карбалевіч. Фота gazetaby.com

27 жніўня Малдова адзначае Дзень незалежнасці. Кіраўнік Беларусі заявіў у сваім віншаванні з гэтай нагоды, што Мінск «заўсёды разглядаў Кішынёў у якасці надзейнага партнёра і гатовы да аднаўлення канструктыўнай супрацы». 

«Толькі раўнапраўны і паважлівы дыялог даўніх сяброў і суседзяў здольны дапамагчы ў пераадоленні сучасных выклікаў», — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба Лукашэнкі.

Народы Беларусі і Малдовы, сцвярджае Лукашэнка, «з’яднаныя трывалай сувяззю шматгадовага сяброўства, заснаванага на агульных духоўных і маральных каштоўнасцях, культурных традыцыях, сумесным гераічнай мінуўшчынай».

Нагадаем, Малдова з’яўляецца кандыдатам на ўступленне ў Еўрасаюз. На саміце Садружнасці Незалежных Дзяржаў 13 кастрычніка 2023 года ў Бішкеку (Кыргызстан) Лукашэнка згадаў Малдову ў пераліку краін, якія Захад, на яго думку, хоча адарваць ад СНД, нагадвае «Позірк».

Карбалевіч: «Цяпер няма такога «канструктыўнага супрацоўніцтва», якое было, калі прэзыдэнтам Малдовы быў прарасейскі Дадон»

Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч разважае ў каментары «Салідарнасці» пра віншаванне «недружалюбнай» дзяржавы і пра тое, як Мінск гатовы аднавіць «канструктыўнае супрацоўніцтва» з Кішынёвам.

Мінск заўсёды разглядаў Кішынёў у якасці надзейнага партнёра і гатовы да аднаўлення канструктыўнага супрацоўніцтва. Толькі раўнапраўны і паважлівы дыялог даўніх сяброў і суседзяў здольны дапамагчы ў пераадоленні сучасных выклікаў, — адзначыў у сваім віншаванні Лукашэнка.

Што хаваецца за гэтымі словамі і аб якім супрацоўніцтве ідзе гаворка?

Сам факт таго, што віншаванне накіраванае не кіраўніцтву, не прэзідэнту (хоць па субардынацыі менавіта з яго і павінен быў пачацца зварот), не прэм'ер-міністру, а народу, сведчыць пра тое, што беларускія ўлады разглядаюць Малдову як недружалюбную дзяржаву, — зрабіў выснову Валерый Карбалевіч у экспрэс-каментары «Салідарнасці».

Менавіта такія віншаванні, нагадаў палітычны аглядальнік, Лукашэнка накіроўвае дзяржавам Захаду, у прыватнасці краінам ЕС, і напярэдадні — Украіне.

Гэта значыць, праз галаву ўрада — непасрэдна народу. І гэта першая прыкмета таго, што афіцыйны Мінск разглядае Малдову як недружалюбную дзяржаву.

Уласна, пра гэта можна меркаваць і па тым, наколькі негатыўна Беларускія дзяржСМІ трактуюць падзеі ў Малдове. 

У дадзеным віншаванні ад імя Лукашэнкі ёсць цікавыя словы: «Мінск заўсёды разглядаў Кішынёў у якасці надзейнага партнёра і гатовы да аднаўлення канструктыўнага супрацоўніцтва».

Гэта значыць, што цяпер няма такога «канструктыўнага супрацоўніцтва», якое было, калі прэзідэнтам Малдовы быў прарасейскі Дадон.

Цяпер прэзідэнт празаходні — Мая Санду. І з ёй у афіцыйнага Мінска няма канструктыўнага супрацоўніцтва.

Вядома, што цяперашняе палітычнае кіраўніцтва Малдовы, Мая Санду асабіста сустракалася са Святланай Ціханоўскай, і што яна пазітыўна ставіцца да беларускіх дэмакратычных сіл.

Увогуле, недружалюбная дзяржава і віншаванне Лукашэнкі гэта лішні раз падкрэслівае, — адзначыў Карбалевіч.