Ці бываюць танныя і бяспечныя атамныя электрастанцыі?
З Бронісам Ропэ, дэпутатам Еўрапейскага парламенту, былым кіраўніком Ігналінскага раёну Літвы, дзе працавала атамная электрастанцыя, якую закрылі ў 2009 годзе, размаўляў Алесь Сіліч, карэспандэнт «Белсату» у Брусэлі.
— Ці сапраўды, на вашу думку, атамная энергетыка небяспечная, і якія ўрокі мы павінныя зрабіць пасля Чарнобылю?
— Пэўна самы галоўны ўрок, які павінны былі вынесці, бяспечных атамных станцый у свеце не бывае. Калі вырашаеш будаваць станцыю, трэба прымірыцца, што будуць і аварыі. Буйныя, маленькія, з буйнымі наступствамі, дарагімі і таннымі. Але нельга гэтага выключыць. Няма ніводнай станцыі ў свеце, якая не мела альбо не будзе мець выпадкаў.
Другі ўрок: не бывае танных атамных станцый. І кошт электраэнергіі, калі ўсё ўключыць: і будаўніцтва, і поўнае закрыццё не толькі ядравага паліва, але разборка і рэкультывацыя, каб можна было гэтую тэрыторыю зноў прыменяць і не пасля тысячы гадоў, а хаця б 10–50 гадоў, нейкія інцыдэнты. Калі ўсё гэта скласці, яна не будзе канкурэнтаздольнай з іншымі відамі вытворчасці электраэнергіі.
— Нядаўна на будаўніцтва АЭС у Астраўцы не пусцілі дэлегацыю Еўрапарламенту. Цяжка паверыць, што не знайшлося магчымасці для гэтага. Што, на вашую думку, хаваюць беларускія ўлады?
— Пісьмова не, але на словах яны гаварылі, што тры тыдні, для іх гэта мала часу. Хоць візу выдаюць, калі ляцець самалётам, адразу на пяць дзён. З іншага боку яны кажуць, можа нейкі больш афіцыйны орган парламенту, альбо камітэт альбо нейкая афіцыйная камісія паехала б. Такія размовы. А тыя парламентарыі, хто хацеў ехаць, кіраўнік групы Еўранэсту ўсіх усходніх краінаў. Іншыя парламентарыі з большасці, з лібералаў, хрысціянскіх дэмакратаў. Гэта асноўныя парламенцкія групы, якія тут працуюць. Прымае рашэнні. Таму пазіцыя беларускага боку для нас непрыемная і незразумелая, чаму яны так вырашылі зрабіць.
— А што асабіста вас непакоіць у гэтым будаўніцтве?
— Да сённяшняга дня няма незалежнага рэгулятара. Значыць, заказчык робіць, што хоча. І што ён там робіць, ніхто не ведае. Па праекту працуе альбо не, выконвае праектныя патрабаванні альбо не. І гэтыя інцыдэнты, што былі, рашэнні былі прынятыя пасля таго, як яны сталі публічныя. Першы рэактар упаў. Пакуль ніхто нічога не гаварыў, ён бы і быў замантаваны. Калі пачалі гаварыць, тады прынялі рашэнне яго не ставіць, рабіць другі. Цяпер другі рэактар недзе ехаў, паламалі аб стоўб. Што з гэтым рэактарам, якія вывады? Вывадаў няма. Значыць, усім гэтым павінен займацца рэгулятар. На Ігналінскай АЭС было ўсё ясна. Заказчык рабіў працу, і яе прымаў рэгулятар. Што рэгулятар не прымаў, не ставіў подпіс, тыя працы перарабляліся наноў, пакуль не выконваліся паводле праекту.
Тое ж самае і з закрытай інстанцыяй. Я думаю, што гэта вельмі важна, і не хацелася б з іншага боку жыць побач з АЭС гэта псіхалагічны дыскамфорт. І як бы не было ў будучыні, я думаю, што сяброўства паміж Беларуссю і Літвой не палепшыцца, калі Беларусь пабудуе АЭС і будзе яе эксплуатаваць. Сяброўства больш не будзе. І праз тое, што станцыя побач са сталіцай Літвы, уся сталіца будзе ў псіхалагічным дыскамфорце. Ёсць усе разлікі, што да 50-ці кіламетровых зонаў ёсць наўпроставы ўплыў працы станцыі і ў залежнасці ад ветру і выкідаў. Таму гэтае пытанне проста не можам не агучваць. Вядома, было б пажаданне, пакуль не позна, прыпыніць і хаця б перанесці АЭС у іншае месца. Хаця б у Чарнобыльскую зону, яна ўсё роўна мае свае праблемы.
— 31 год мінуў пасля Чарнобыля. Тэрыторыя вакол станцыя натуральна зʼяўляецца непрыгоднай для жыцця. Кіеўскія ўлады прапанавалі вывозіць туды смецце. Як вы ставіцеся да такой прапановы?
— Я думаю, у свеце шмат досведу пра тое, што смецце не зʼяўляецца адходамі. Смецце — гэта сыравіна. З ім трэба папрацаваць і вярнуць жыццё. У асноўным ЕС гэтым займаецца. Некаторыя краіны вельмі вялікі адсотак вяртае да жыцця. І такога смецця, якое трэба закопваць проста няма.
— Як бы вы ацанілі палітыку Ес у дачыненні да атамнай энергетыкі?
— ЕС не забараняе краінам будаваць АЭС. Але за свае грошы. ЕС адмовіўся фінансаваць будаўніцтва АЭС. Другое: ЕС не дазваляе краінам фінансаваць закрыццё АЭС, калі яны адпрацавалі свой час. Усе станцыі, якія будуюцца, могуць будавацца з грошай заказчыка альбо краіны, але калі яе будуць зачыняць, павінен запрацаваць Фонд закрыцця. Таму цяпер ёсць праблемы ў Францыі і ў іншых краінаў, якія хочуць зачыніць станцыі, але фонды маленькія. І ЕС нібыта сілай змушае тыя краіны, якія выдзялялі грошы, проста спісвае грошы. Ніхто не ведае, што пасля 50-га года ўвогуле АЭС у ЕС не будзе.
— Некаторыя суседзі Беларусі, прынамсі Літва і Польшча, адмаўляюцца набываць электраэнергію, якая будзе здабытая на беларускай АЭС. У чым прычыны гэтай адмовы?
— Я чытаў, што гэтыя рашэнні прынятыя, а асноўная прычына ў тым, што Літва ўжо кончыць усе працы з Польшчай, Латвіяй і Эстоніяй падключыцца да электраэнергіі з еўрапейскага кантыненту. Таму не будзе ні магчымасці, ні патрэбы набываць электраэнергіі з трэціх краінаў.