У Японіі станцыю пабудавалі вакол 700-гадовага дрэва

Як бы зрабілі ў нас? Ссеклі, спілавалі, выкарчавалі ... Прыкладаў таму хапае. А вось японцы інакш думаюць і ставяцца да прыроды. Расказваем пра чыгуначную станцыю Каяшыма ў горадзе Неягава на паўночным усходзе ад Асакі.

derevo_0.jpg


Транспартная развязка была пабудавана ў 1910 годзе вакол вялізнага камфарнага дрэва, якое расло тут на працягу 700 гадоў. Прыйшоў час абнавіць станцыю. У 1972 году планы рэканструкцыі станцыі мелі на ўвазе знішчэнне дрэва з мэтай расчысткі месца для будаўніцтва, піша ecotechnica.com.ua.
Існуе некалькі гісторый, якія апавядаюць пра цудоўнае захаванні дрэва. Некаторыя лічаць, што ад вырубкі дрэва выратавала ўласцівая японцам павага да прыроды, іншыя кажуць, што прычына выратавання дрэва — звычайны забабон. Пачалі з'яўляцца гісторыі пра тое, што дрэва «разгневаецца» і можа наслаць праклён на таго, хто асмеліцца яго ссекчы.

derevo1.jpg


Будаўніцтва чыгуначнай станцыі Каяшыма завяршылі ў 1980 годзе. Супрацоўнікі станцыі былі вымушаныя захаваць дрэва і ўключыць яго ў дызайн пабудовы: ствол дрэва праходзіць скрозь адтуліну ў платформе, а крона велічна ўзвышаецца над дахам.

derevo2_0.jpg

Пазней, каб «не гнявіць» прыроду, чыноўнікі зладзілі ў падножы дрэва невялікае свяцілішча.
homel.greenbelarus.info