Святы востраў «без жанчын» у Японіі стане аб'ектам ЮНЕСКА

Японскі востраў, які забаронена наведваць жанчынам, рэкамендаваны для ўключэння ў спіс запаведных гістарычных аб'ектаў ЮНЭСКА.

_95941046_2.jpg

Востраў Акінасіма на паўднёвым захадзе Японіі лічыцца настолькі святым у сінтаістаў, што толькі мужчынам дазваляецца яго наведваць, паведамляе газета «Асахі-сімбун». Але і ім забараняецца што-небудзь вывозіць з выспы.
Рэкамендацыя аб прадастаўленні востраву статусу аб'екта праграмы Сусветнай спадчыны прынятая кансультацыйным камітэтам ЮНЭСКА, а канчатковае рашэнне аб гэтым будзе прынята ў ліпені ў Парыжы.
На выспе размяшчаецца храм, прысвечаны багіні мора. Востраў Акінасіма быў месцам, дзе здзяйсняліся рытуалы ў імя выратавання маракоў, якія церпяць бедства. У перыяд з V па IX стагоддзе на востраў прыплывалі гандляры з Карэі і Кітая.
Рэлігійныя забароны захоўваюць сваю сілу на выспе да гэтага часу. Мужчыны, якія прыбываюць на востраў, абавязаны распранацца дагала і праходзіць абрад ачышчэння, а потым ніколі не распавядаць пра сваё знаходжанне на востраве.
«Калі востраў стане помнікам ЮНЭСКА, гэтыя праблемы прыйдзецца вырашаць», — піша газета «Асахі-сімбун», адзначаючы, што на востраве могуць з'явіцца турысты.
Аднак пакуль што размова не ідзе аб адмене забароны на наведванне выспы жанчынамі.
«Наша пазіцыя застанецца нязменнай, нават калі востраў стане помнікам ЮНЭСКА», — гавораць жыхары храма сінтаістаў.
Паводле bbc.com