Чаму уладам не выгадна, каб беларусы ездзілі ў Еўропу?
Што не так са спрашчэннем візавага рэжыму з Еўрасаюзам.
Беларусь і Еўрапейскі саюз правядуць у верасні пяты раўнд перамоваў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі афіцыйна пачаліся ў студзені 2014 года. Апошняя сустрэча прайшла ў чэрвені 2017 года ў Мінску. Калі пагадненні будуць заключаны, яны дазволяць спрасціць і зрабіць таннейшым працэдуры выдачы Еўрапейскім саюзам кароткатэрміновых віз беларускім грамадзянам.
Што перашкаджае дамовіцца?
Палітолаг Валерый Карбалевіч называе галоўную прычыну — палітычныя праблемы.
— Калі прапаноўваў Еўрасаюз, Мінск адмаўляўся, паколькі гэта было адразу пасля падзей 2010 года пасля прэзідэнцкіх выбараў. Потым наадварот — Мінск прапаноўваў, а ЕС адмаўляўся весці перамовы, — тлумачыць эксперт. — А калі перамовы пачаліся, ужо паўсталі праблемы ў большай меры тэхнічныя, хоць і палітычны аспект тут таксама прысутнічае. Да гэтага часу ў Еўропе пачаўся міграцыйны крызіс, таму палітыка ЕС у дачыненні да іншых краін у плане ўезду на тэрыторыю Еўрасаюза стала больш жорсткімай. Так што прэтэнзія Мінска, што да Беларусі больш высокія патрабаванні ў параўнанні з іншымі краінамі, у нейкай ступені справядлівая, але памянялася сітуацыя.
Ды і беларускія ўлады не занадта моцна зацікаўленыя ў тым, каб беларускія грамадзяне ездзілі ў суседнія краіны. На думку суразмоўцы, пра гэта сведчыць факт тармажэння беларускім бокам дамовы аб малым памежным руху паміж Беларуссю і Польшчай, Беларуссю і Літвой. Хоць з боку гэтых краін усё працэдуры ажыццёўлены, і яны гатовыя яго прымаць.
— Афіцыйны Мінск вітае, каб у краіну прыязджалі турысты, пра што сведчыць указ аб 30-дзённым «безвизе», а вось каб беларускія грамадзяне ездзілі ў Еўропу — тут беларускія ўлады не занадта зацікаўлены і па палітычных прычынах. Бо калі беларусы будуць ездзіць і параўноўваць сітуацыю там і тут, то гэта параўнанне будзе відавочна не на нашу карысць, — лічыць суразмоўца.
Ёсць тут і эканамічныя прычыны: беларусы будуць больш ездзіць на закупы ў тую ж Польшчу, замест беларускага вытворцы падтрымліваючы замежнага.
— Але ёсць і аб’ектыўная прычына — гэта дамова аб рэадмісіі. Улада баіцца, што за свой кошт давядзецца прымаць бежанцаў з Еўразвяза на сваёй тэрыторыі, і гэтых бежанцаў апынецца нямала, а гэта дадатковая нагрузка на беларускі бюджэт, — канстатуе Валер Карбалевіч.
У той жа час ён упэўнены, што прагрэс у гэтым пытанні будзе. На гэта настроены абодва бакі, але пакуль не атрымліваецца дасягнуць кампрамісу, у прыватнасці, па беларускіх дыпламатычных пашпартах, якія павінны мець больш жорсткую форму абароны.
— Калі будуць уведзеныя біяметрычныя пашпарты ў Беларусі, гэта значна спросціць ўезд у Еўропу і паскорыць прыняцце пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму, — мяркуе эксперт.
Ён не прагназуе рэзкага павелічэння колькасці беларусаў, якія ў выпадку патаннення віз захочуць паехаць у краіны ЕС.
— Сёння галоўная праблема не сума, якую трэба заплаціць за візу, а складанасці працэдур яе атрымання. Хоць некаторыя зрухі ў спрашчэнні ўжо ёсць. Гэта літоўскія і польскія візавыя цэнтры, якія некалькі паменшылі чэргі і спрасцілі магчымасці для атрымання віз, — падкрэслівае Валер Карбалевіч.
Паводле Заўтра тваёй краіны