
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Беларусы і расійцы павінны будуць прадставіць інфармацыю пра сваю адукацыю, месцы працы, службу ва Узброеных сілах, пра бізнес-сувязі, кантакты з дзяржаўнымі ведамствамі краін, якія не з'яўляюцца краінамі NATO і ЕС. Акрамя таго, трэба будзе выкласці сваю пазіцыю наконт ваеннай агрэсіі Расіі ва Украіне.
Паводле слоў кіраўніцы літоўскага Дэпартамента міграцыі Эвеліны Гудзінскайтэ, гэта будзе дадатковым фільтрам бяспекі, што дазволіць больш аператыўна выявіць замежнікаў, якія ў мінулым мелі сувязі з недэмакратычнымі рэжымамі і могуць уяўляць пагрозу для нацбяспекі Літвы.
Нагадаем, на дадзены момант у Літве можа знаходзіцца каля 40 тысяч грамадзян Беларусі. 68% з іх маюць від на жыхарства, 15% — гуманітарныя візы, каля 8% атрымалі прытулак або чакаюць рашэння аб яго прадастаўленні. Адна з галоўных прычын, па якіх беларусы ўцякаюць у Літву — магчымасць атрымаць візу ці дазвол на пражыванне.