Эксперты: Расія выкарыстоўвае Беларусь як прыкрыццё ў сваіх ваенных інтарэсах
Пад Брэстам у аўторак стартавалі беларуска-расійска-сербскія вучэнні «Славянскае братэрства-2017». Якія іх сапраўдныя мэты?
У вучэннях, якія праходзяць, ёсць палітычная падаплёка
Дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсені Сівіцкі лічыць, што распачатыя пад Брэстам вучэнні мае важнае значэнне перш за ўсё для Расіі.
Па-першае, ва ўмовах канфрантацыі з Захадам і ізаляцыі гэта сімвалічная дэманстрацыя расійскім бокам сваіх кааліцыйных магчымасцяў.
Па-другое, ва ўмовах, калі многія краіны балканскага рэгіёну імкнуцца ў НАТА, калі ў блок ўступіла Чарнагорыя і заяўляе аб падобных намерах Македонія, Расіі важна ўзмацніць ваеннае супрацоўніцтва з Сербіяй, дзе сёння таксама ідуць дыскусіі аб магчымасці далучэння да ЕС і Паўночнаатлантычнага альянсу.
— Сёння ні для каго ўжо не сакрэт, што расійская выведка актыўна працуе ў гэтым рэгіёне з мэтай стварэння так званага пояса нейтральных дзяржаў — адзначае Арсень Сівіцкі.
Ваенны эксперт Аляксандр Алесін бачыць у вучэннях, якія праходзяць, палітычную падаплёку.
— Расія робіць усё, каб Сербія не ўступіла ў НАТА і не перастала быць яе апошнім плацдармам на Балканскім паўвостраве, таму ўсяляк спрабуе ўцягнуць яе ў сумесныя вучэнні, жадае абсталяваць сербаў сваёй ваеннай тэхнікай, каб яны яшчэ больш залежалі ад Расіі. Беларусь тут гуляе ролю прыкрыцця, каб жаданне Расіі адарваць Сербію ад НАТА і ўцягнуць у свае саюзніцкія аб'яднаннях не выглядала відавочным — мяркуе Аляксандр Алесін.
Украіне не варта панікаваць з-за «Славянскага братэрства-2017»
Аляксандр Алесін таксама звяртае ўвагу на больш відавочныя мэты «Славянскага братэрства». Эксперт адзначае, што яно з'яўляецца адным з многіх вучэнняў, якія рэгулярна праводзіцца паветрана-дэсантнымі войскамі Расіі і сіламі спецыяльных аперацый Беларусі. На іх ідзе адпрацоўка сцэнарыяў ў выпадку ўзнікнення ваеннага канфлікту: па ўзаемных абавязацельствах Беларусь і Расія павінны прыйсці на дапамогу адзін аднаму.
Пры адным з варыянтаў расейцы абавязаны на працягу кароткага часу перакінуць свае войскі метадам парашутнага дэсантавання і метадам дэсантавання транспартнай авіяцыі. Паветрана-дэсантныя войскі РФ разам з беларускімі сіламі спецыяльных аперацый павінны будзе весці абарончыя баі, пакуль не разгорнецца сумесная групоўка войскаў, якая складаецца з беларускага войска і часткі Заходняй ваеннай акругі Расіі.
— Для Беларусі вучэнні маюць таксама яшчэ адно значэнне. Расійскія вайскоўцы, у якіх больш грошай, атрымліваюць больш перадавую тэхніку. І падчас вучэнняў мы ёю таксама вучымся авалодваць, — кажа Аляксандр Алесін.
Узброеныя сілы Украіны прывялі ў павышаную гатоўнасць з-за вучэнняў «Славянскае братэрства-2017». Ці сапраўды праходзячыя вучэнні могуць несці нейкую пагрозу? Арсень Сівіцкі мяркуе, што не.
— Тыя вучэнні, што праходзілі, нешматлікія: у іх прымае ўдзел каля 800 вайскоўцаў. І праводзяцца ў падобным фармаце яны ўжо ў трэці раз — праўда, упершыню на тэрыторыі Беларусі — адзначае дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў.
— Украінскі бок досыць нервова рэагуе на ўсю сумесную з Расіяй ваенную актыўнасць на тэрыторыі нашай краіны, асабліва на сваіх межах.
Але я не бачу падстаў, каб панікаваць. Самае галоўнае, што Беларусь па-ранейшаму прыхільная гарантыі бяспекі, якія былі дадзены суседзям пасля расійска-ўкраінскагв канфлікту — адзначае эксперт.
Паводле zautra.by