Парагвайскага пісьменніка па-беларуску прэзентуюць у галерэі «Ў»
8 чэрвеня ў 19-00 у галерэі «Ў» прэзентуюць беларускі пераклада кнігі парагвайскага пісьменніка Хуана Мануэля Маркаса. Раман «Зіма Гюнтэра» у перакладзе Васіля Песенкі сёлета з’явіўся ў выдавецтве «Галіяфы».
Пра парагвайскую літаратуру беларускі чытач напэўна ведае няшмат. Тым часам, раман «Зіма Гюнтэра» прызнаны крытыкамі галоўнай з’явай культурнага жыцця Парагвая за апошнія трыццаць гадоў. Твор, упершыню выдадзены ў 1987 годзе, быў перакладзены больш чым на сорак моваў свету.
Хуан Мануэль Маркас нарадзіўся ў 1950 годзе ў Асунсьёне. Па сённішні дзень ён застаецца самым знаным у свеце пісьменнікам з Парагвая, ітэлектуальным арыенцірам краіны. Празаік, публіцыст, літаратурны крытык ды аўтар песен на народную музыку, Маркса быў адным з самых зацятых супраціўнікаў дыктатарскага рэжыму Строснэра. З 1973 па 1987 гады за свае палітычныя перакананьні падвяргаўся пераследам, зазнаў арышты і катаванні, а пазней быў вымушаны жыць у выгнанні. У 1989 годзе пасля падзення дыктатуры пісьменнік вярнуўся на радзіму, дзе праз два гады заснаваў прыватны ўніверсітэт, які і па сённішні дзень карыстаецца найвялікшым прэстыжам у Парагваі. Бясспрэчна, Хуан Мануэль Маркас надаў магутны штуршок інтэлектуальнаму і мастацкаму развіццю краіны.
Раман «Зіма Гюнтэра» – гэта аповед пра лёс халоднага супрацоўніка Сусветнага банка, парагвайца нямецкага паходжання, Гюнтэра і яго жонкі, Элісы Лінч, прыгожай і пачуццёвай жанчыны афраамерыканскага паходжання. Падзеі адбываюцца ў Парагваі (аднак у кнізе няма прамога згадвання месца дзеяння) падчас праўлення дыктатара Строснэра. Адна з прычын, па якой героі знаходзяцца ў Парагваі, – неабходнасць выратаваць ад пераследаў, турэмнага зняволення і катаванняў іх пляменніцу, якой мясцовая ўлада пагражае з-за яе вершаў, прасякнутых любоўю да краіны ды заклікам да свабоды і дэмакратыі. Разам з героямі чытач трапляе ў вір паўднёваамерыканскай ваеннай дыктатуры, дзе адзіная надзея на збавення – непераможны ідэалізм моладзі.
Кніга мае незвычайную апавядальную структуру, яе вылучае шматслойнасць і калейдаскапічнасць – адна сцэна нечакана змяняецца іншай, а палітыка-сацыяльнае гучанне перабтваецца дэтэктывам. Гэта паліфанічны тэкст, у якім па-майстэрску спалучаюцца авангардныя літаратурныя тэхнікі і рысы постмадэрнізму. Агулам, «Зіма Гюнтэра» не згубіла сваёй актуальнасці нават праз трэць стагоддзя і будзе цікавым адкрыццём для беларускіх чытачоў.
Паводле прэс-рэліза