Міліцыя затрымала жанчыну, якая зняла відэа жорсткага затрымання ў мінскім метро

Жыхарка Мінску Людміла Сінюк, якая зняла відэа жорсткага затрымання ў мінскім метро, затрыманая за нецэнзурную лаянку, паведаміў яе сябра.

24b73ce9_d68f_4ea4_9f0a_ea06f96663fa_w1023_r1_s.jpg

Міліцыянты забралі жанчыну з працы, цяпер яе абвінавачваюць у дробным хуліганстве, адвезлі ў пастарунак.
«Проста прыйшлі і затрымалі. Сказалі, нібы нецэнзурная лаянка там на відэа, і за гэта яе забралі. Я толькі не разумею, як яны наогул вылічылі, што гэта яна здымала», — кажа сябра Людмілы.


19-гадовага менчука, якога пасля інцыдэнту з удзелам міліцыянтаў і ахоўнікаў мэтро затрымалі на станцыі «Кастрычніцкая», вызвалілі з-пад варты, абавязаўшы яго з'яўляцца на выклік да следчага. Пабілі яго законна, тлумачыў міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч. Прэсавы сакратар МУС нахаміў блогеру Антону Матольку ў адказ на пытанні аб інцыдэнце.
Паводле svaboda.org