«Гэта абраза для нашай краіны»

Учора, 6 чэрвеня, у МЗС Беларусі быў выкліканы амбасадар Літвы ў сувязі з рэзананснымі выказваннямі прэзідэнта Далі Грыбаўскайтэ. У амбасадара запатрабавалі тлумачэнняў.

prem_er_ministr_litvy_belarus_mu.jpg

5 чэрвеня ў інтэрвʼю LRT Грыбаўскайце заявіла, што суседства з Беларуссю і Расіяй і выкарыстанне беларускай тэрыторыі для «агрэсіўных гульняў» уяўляе пагрозу для Літвы.
«Эстонія, як і Латвія, а таксама Польшча для нас вельмі важныя, так як гэта ўсходняя мяжа NATO, таму выклікі і пагрозы — тыя ж. Гэта — знаходжанне Расіі і Беларусі каля нашых усходніх межаў. Вядома, гэта і мілітарызацыя, якую мы назіраем у Калінінградзе, выкарыстанне тэрыторыі Беларусі для розных эксперыментаў і агрэсіўных гульняў, накіраваных супраць Захаду. Сярод іх — і маючыя адбыцца вайсковыя вучэнні («Захад-2017»)», — адзначыла Грыбаўскайтэ напярэдадні свайго візіту ў Эстонію
«Выкарыстаная прэзідэнтам Літвы лексіка, уключаючы словы «агрэсіўныя гульні», зʼяўляецца абразай для нашай краіны, якая вядзе міралюбівую палітыку, якая ўносіць рэальны і агульнапрызнаны ўнёсак у справу ўмацавання бяспекі нашага рэгіёну.Такія заявы робяцца не для ўмацавання бяспекі ў рэгіёне, а каб павысіць сваю пазнавальнасць сярод партнёраў па NATO і папулярнасць сярод выбарцаў», — гаворыцца ў заяве знешнепалітычнага ведамства.
У МЗС нагадалі, што сяброўскія адносіны Літвы і Беларусі замацаваныя дамовай аб добрасуседстве і супрацы, якая дзейнічае больш за 20 гадоў.
«Увага амбасадара Літвы была асабліва звернутая на тое, што ключавое слова ў гэтым дагаворы — добрасуседства, бо суседзяў, як вядома не выбіраюць — іх дае Бог», — рэзюмавалі ў МЗС.
Паводле belsat.eu