«Па БТ назвалі расійскім апазіцыянерам, а я з Беларусі не выязджаў з часоў развалу СССР»
«Улупілі дубінкай так, што я, напэўна, апошні раз так крычаў на футболе... Супрацоўнікі ЦІПа нас білі больш, чым тыя людзі ў масках пры затрыманні. На ЦІПе білі дубінкамі па ўсім целе: па галаве, па нагах, па целе. Усё роўна, куды біць, — проста білі». Віктар Кніга, якога затрымалі ўначы 10 жніўня ў Мінску, прыгадвае затрыманне, збіццё, жахі Акрэсціна.