Анатоля Латушку збілі ў дзень затрымання

Стрыечны брат Паўла Латушкі, палітзняволены Анатоль Латушка быў збіты ў дзень затрымання, паведамляюць праваабаронцы.

Анатоль Латушка

Анатоль Латушка

Па інфармацыі ад родных палітвязня, Анатоля збівалі ў Цэнтральным РУУС — патрабавалі сказаць пароль ад тэлефона.
Анатоля Латушку затрымалі затрыманы ўначы 31 студзеня 2022 года. Анатоль — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Паводле папярэдняй інфармацыі, Анатолю ставяць у віну ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства) — нібыта ён маляваў па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах жылога дома герб «Пагоня».
Цяпер Анатоль знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.