Палітвязень Дзяніс Марусевіч стаў чэмпіёнам калоніі па боксе

Перамагае ў спаборніцтвах, займаецца спортам і адказвае на лісты. Так цяпер выглядае жыццё за кратамі берасцейскага палітвязня Дзяніса Марусевіча.

Дзяніс Марусевіч

Дзяніс Марусевіч

Ён стараецца не думаць пра тэрмін, які прызначыў суд, і працягваць звычайнае жыццё, – распавяла яго маці Людміла Марусевіч:
– Яму дазволілі хадзіць на секцыю бокса і прыняць удзел у чэмпіянаце калоніі. І вось Дзяніс прайшоў чатыры круга і 16 студзеня адбыўся фінал, і Дзяніс заняў першае месца і стаў чэмпіёнам калоніі. У нашага бацькі было 20 студзеня Дзень народзінаў, і Дзяніс на грамаце з адваротнага боку напісаў бацьку віншаванні.
Дзяніс Марусевіч – 25-гадовы берасцейскі палітвязень. Асуджаны за ўдзел па артыкуле аб масавых беспарадках за падзеі жніўня 2020 года. Па рашэнні суда прызначана 4 гады абмежавання волі.
Адрас для лістоў: ПК №2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1.

Паводле «Радыё Рацыя»