Палітвязня Ягора Вяршыніна этапавалі ў віцебскую калонію

Ягор Вяршынін — былы следчы, які больш за шэсць гадоў адпрацаваў у Следчым камітэце, займаўся расследаваннем эканамічных злачынстваў.

Ягор Вяршынін

Ягор Вяршынін


Ягор Вяршынін звольніўся ў 2019 годзе, займаўся спартыўнай аналітыкай і планаваў ісці ў IT.
Палітвязня затрымалі 11 чэрвеня 2021 года, а пазней прад’явілі абвінавачанне па арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за ўдзел у Маршах 23 і 30 жніўня ў Мінску. У кастрычніку Вяршыніна асудзілі да 2 гадоў калоніі. На судзе над ім у кайданках дапыталі сябра абвінавачанага Яўгена Юшкевіча, якога абвінавачваюць у тэрарызме.
Днямі Вяршыніна перавялі з віцебскага СІЗА-2 у папраўчую калонію №3, паведамляюць праваабаронцы.
Адрас для лістоў: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Ягору Андрэевічу Вяршыніну