У Салігорску затрымалі і збілі стачкамаўцаў, ідуць ператрусы

У Салігорску 28 лютага ў лесапаркавай зоне супрацоўнікі міліцыі затрымалі 7 чалавек — 3 хлопцаў і 4 дзяўчат, перадае тэлеграм-канал стачкама «Беларуськалія».

photo5323813307620110478.jpg

Паведамлялася, што траіх дзяўчат адпусцілі. Вызваленыя распавялі, што іх збівалі ў міліцыі, у тым ліку білі і па галаве. З асаблівай жорсткасцю білі хлопцаў. У Салігорскім РАУС збівалі затрыманых стачкамаўцаў Дзёмкава Антона, Дзяцеева Канстанціна, Магілеўца Андрэя і салігарчанку Асіпенка Аню.
Пры затрыманні стачкамаўцаў і гарадскіх актывістак 28 лютага асабліва вызначыўся намеснік начальніка Салігорскага РАУС Салавей С.І. Як піша тэлеграм-канал, ён асабіста біў па галаве адну з затрыманых. Астатніх збівалі перад аўтобусам, у аўтобусе, а затым у аўтобус распылілі пярцовы балон невядомыя, апранутыя для маскіроўкі ў форму АМАПа. Збіццё працягнулася і ў РАУС. Але гэтым усё не скончылася, невядомыя пачалі ўрывацца ў дамы затрыманых з мэтай ператрусу без ордэраў і пастаноў пракурора.