Затрымалі старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова

Яго выклікалі ў Партызанскі РУУС для складання ўжо трэцяга пратаколу па арт. 23.4 КаАП за адмову даваць падпіску аб неразгалошванні па «справе Каардынацыйнай рады». Але з РУУС ён не выйшаў. Да суда яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

halounaja_1_833x400_logo_1.jpg

18 лютага старшыню АГП Мікалая Казлова асудзілі на 15 сутак за адмову ў СК даваць падпіску аб неразгалошванні. Пратакол на Казлова склаў 12 студзеня ўчастковы Партызанскага РУУС пасля таго, як ён трэці раз запар адмовіўся даваць падпіску аб неразгалошванні падчас допыту ў Следчым камітэце па «справе Каардынацыйнай рады». Па ч.3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса Мікалай праходзіць сведкам як сябра КР. Суд Партызанскага раёна раней ужо адпраўляў яго справу на дапрацоўку. Суддзя Макарэвіч асудзіў Мікалая на 15 сутак, але ў зале суда палітыка не затрымалі.
Палітыка таксама павінны былі судзіць 26 лютага, таксама па арт. 23.4 КаАП за адмову даваць падпіску аб неразгалошванні, але суд перанеслі на нявызначаны тэрмін.