Падрыхтоўка да Дня Волі? У Мінску затрымалі як мінімум 17 блогераў і адміністратараў ТГ-чатаў
У Мінску 2 сакавіка адбыліся затрыманні адміністратараў раённых і профільных тэлеграм-чатаў.
Інфармацыя пра прыход сілавікоў прыйшла з мінскага мікрараёна Каменная Горка, з вуліц Матусевіча, Першамайская, а таксама ад Вольнага прафсаюза студэнтаў, паведамляе «Вясна».
Спіс затрыманых:
- Карташоў Канстанцін;
- Карташова Алена;
- Ліцвін Руслан;
- Мароз Анастасія;
- Новікаў Аляксандр;
- Пунько Дзмітрый;
- Пунько Анастасія;
- Саболька Алена;
- Саболька Яўген;
- Савянок Марына;
- Старавойт Віталь;
- Спісак Вольга;
- Спісак Дзмітрый;
- Такарчук Вольга, блогерка, мае свой YouTube-канал;
- Таптуноў Анатоль, супрацоўнік EPAM;
- Шпетны Павал
Аляксандра Паршанкова пасля затрымання вызвалілі. Затрыманыя знаходзяцца ў раённых пастарунках міліцыі.
У папярэдні раз блогерку Вольгу Такарчук затрымлівалі 25 студзеня — тады муж Вольгі паведаміў, што жонку затрымалі на 72 гадзіны за адзіночны пікет, падчас якога яна выпускала балонікі з акна.
На YouTube-канале Такарчук больш за 32 тысячы падпісчыкаў. Там яна здымае ролікі пераважна пра палітычную сітуацыю краіне, каментуе навіны і аналізуе падзеі.