Лідара АГП не вызваляюць з Акрэсціна, хаця рашэнне суда скасавалі

Лідар АГП Мікалай Казлоў па-ранейшаму знаходзіцца на Акрэсціна — пры тым, што пастанову суда аб яго пакаранні 15 суткамі арышту адмянілі.

halounaja_1_833x400_logo_1_1.jpg

Мінскі гарадскі суд 1 сакавіка па скарзе Мікалая Казлова вынес рашэнне: пастанову раённага суда аб пакаранні яго 15 суткамі адміністрацыйнага арышту адмяніць, справа павінна быць разгледжана іншым суддзёй.
Але Мікалая не адпусцілі з Акрэсціна: участковы ў Партызанскім РУУС сказаў, што гэта ён затрыманы да наступнага суда, які павінен адбыцца сёння, 3 сакавіка. Аднак ні канцылярыя па адміністрацыйных справах, ні сакратар суддзі Макарэвіча не маюць інфармацыі, калі будзе суд і ці будзе наогул.
72 гадзіны з моманту яго затрымання мінаюць заўтра, 4 сакавіка, каля 14 гадзін.