У маленькай вёсцы пад Салігорскам паставілі «Табакерку»
Людзі не разумеюць, навошта яна там.
У маленькай вёсцы пад Салігорскам паставілі «Табакерку». Людзі не разумеюць, навошта яна там
«Табакеркі» спакваля з'яўляюцца нават у глухіх кутках Беларусі. Шапік паставілі і ў вёсцы Ананчыцы Салігорскага раёну. Ейнае насельніцтва не дацягвае нават да паўтысячы чалавек. Цыгарэты ёсць у краме і на пошце – бабулькі знойдуць што папаліць і без шапіка.
Жыхары не разумеюць, навошта «Табакерка» завітала ў іх сціплую вёску. Ды і сумняваюцца, што яе адкрыюць.