Міліцыя пракаментавала жорсткае затрыманне замежнага студэнта
Мінская міліцыя пракаментавала відэакадры з затрыманнем замежнага студэнта ў інтэрнаце БНТУ. Паведамляецца, што падзеі адбываліся 21 ліпеня.
«Студэнт БНТУ быў затрыманы праваахоўнікамі за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння. Пры затрыманні ён аказаў непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў. У дачыненні да замежнага грамадзяніна была ўжытая фізічная сіла і спецсродкі.
У сапраўдны момант праводзіцца праверка, студэнт адпушчаны», — гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, тэлеграм-канал «БНТУ 97%» паведаміў, што ў інтэрнаце БНТУ №8 а 14:00 жорстка затрымалі і збілі замежнага студэнта падрыхтоўчага аддзялення. Студэнта нібыта затрымалі за тое, што ён перайшоў дарогу ў не прызначаным для гэтага месцы. Таксама паведамлялася, што сябры замежніка да сённяшняга дня не ведалі яго месцазнаходжанне.