Галоўрэд «Рэха Масквы» Венедыктаў: Масква разумее, што трэба мяняць Лукашэнку на кагосьці больш зручнага і цывілізаванага
Галоўны рэдактар «Рэха Масквы», Аляксей Венедыктаў, якога лічаць чалавекам інфармаваным і набліжаным да Крамля, выказаўся аб сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітвязнямі, а таксама паразважаў аб няпростым становішчы, у якім апынуўся кіраўнік Беларусі
— Так, гэта быў будынак КДБ, палітвязняў прывезлі з розных СІЗА, — распавёў Венедыктаў у праграме «Будзем назіраць». — Ім не паведамлялі, куды іх вязуць. На нейкую сустрэчу. Ім не паведамлялі прозвішча Лукашэнкі, і для іх прыход туды Аляксандра Лукашэнкі было нечаканасцю. Уласна, у тым ліку на гэта быў, вядома, разлік.
Я яшчэ раз паўтару для тых, хто прапусціў, я лічыў і лічу, што Лукашэнка заціснуты паміж трыма сіламі. Якія да яго ставяцца негатыўна. Гэта пратэст, гэта Масква і гэта Брусэль. ЕС. І паколькі ён бачыць у гэтым практычна адзіны фронт, нават выдатна разумеючы, што ёсць ўнутраныя супярэчнасці паміж Брусэлем і Масквой, паміж Масквой і пратэстам. Паміж пратэстам і Бруселем. Тым не менш ён разумее, што яму трэба адбівацца па крузе. Таму яго, на мой погляд, задача была выскачыць. Ведаеце, як змылак заціскаецца — мыла так уверх вылятае. Таму ён распачаў такі я б сказаў неардынарны крок.
Учора журналіст Сяргей Пархоменка казаў, што апошняе, што ён памятаў — сустрэча ў турме Мандэлы, які адседзеў 25 гадоў, і Пітэра Бота, кіраўніка. Яны там пілі гарбату і абмяркоўвалі, што будзе потым з Паўднёвай Афрыкай. Але я думаю, што задача Лукашэнка — раскалоць пратэст у першую чаргу. Аслабіць націск пратэсту. Таму што пратэст — гэта шырокая кааліцыя. Нават калі яна нефармальная. Там ёсць людзі, якія выходзяць з рознымі поглядамі, рознымі задачамі. Ён гэта добра разумее.
І ён спрабуе лідэраў пратэсту як бы супрацьпаставіць адных іншым. І плюс да гэтага Масква, якая разумее, што трэба мяняць Лукашэнку. Маскве трэба мяняць Лукашэнку на кагосьці больш цяпер зручнага і цывілізаванага, скажам так. Значыць трэба туды штосьці кінуць, а таксама паказаць Еўропе, што мы тут вам не капусту лапцем сёрбаем. Людзей выпусцілі двух, перавялі на хатні арышт. І яшчэ выпусцім і гэтак далей...
Гэта значыць на самай справе... Ва ўсякім разе, людзі, якія пераказваюць гэтую сустрэчу мне з розных штабоў, з розных сіл — яны кажуць, што Лукашэнка быў упэўнены ў сабе. Спакойны. Прыязны. Шмат жартаваў. Ён вырашаў задачу. Сваю. Не іх. Вырашыў ён яе? Не, не вырашыў. Таму што калі пайшлі каментары на наступны дзень, што гэта яго слабасць — ён завагаўся пад вуліцай. Яго прымусілі гэта зрабіць. И ён гэта кампенсаваў жорсткасцю на вуліцы, параўнальнай з жорсткасцю 9-11 жніўня. Ён вярнуўся да таго ўзроўню жорсткасці. Збіццём у першую чаргу, пагрозамі страляць баявымі патронамі. «Гуманістычна», як казаў яго намеснік міністра ўнутраных спраў.
Гэта значыць, Лукашэнка як бы кідаецца паміж во сваім вобразам рашучага, суровага, у сваім праве кіраўніка дзяржавы — і чалавекам, які разумее, што ён заціснуты. Ён жа разумее, ён жа ня дурны. Таму будзем, напэўна, на працягу нейкага часу бачыць яшчэ некаторыя яго руху і спробы з аднаго боку, паўтараю, дамовіцца з часткай кіраўнікоў пратэсту.