Netflix здымае фільм пра беларускія пратэсты
Сусветна вядомая кампанія зацікавілася сёлетнімі падзеямі ў Беларусі і рыхтуе на гэтую тэму эксклюзіўны кантэнт.

Ужо два месяцы брытанская здымачная група здымае дакумэнтальны фільм ці сэрыял пра беларускае паўстаньне, які мае выйсьці на Netflix, піша ў сваім тэлеграм-канале дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Героі — пратэстоўцы, Каардынацыйная рада і Сьвятлана Ціханоўская. Здымкі адбываюцца ў Менску, а таксама Кіеве і Вільні. Удзельнікаў здымачнай групы ўжо нават затрымлівалі.