Затрыманых 17 кастрычніка журналістаў прывезлі на Акрэсціна
У Мінску ў суботу затрымалі журналістаў Дар'ю Спявак (Onliner), Вадзіма Заміроўскага і Усевалада Зарубіна (TUT.BY і БелаПАН). Як спачатку заявіў прадстаўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Раман Лашкевіч, рэпарцёраў затрымалі для праверкі дакументаў. У выніку з Кастрычніцкага РУУС іх перавезлі ў ЦІП на Акрэсціна.
На Вадзіма Заміроўскага і Усевалада Зарубіна склалі па два адміністратыўных пратаколы — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (23.34) и непадпарадкаванне патрабаванням службовай асобы (23.4), паведамляе TUT.BY.
Калі адбудзецца суд, пакуль невядома.